rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 31 января 2020 15:10

Зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса ў горадзе Шклове

Зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса ў горадзе Шклове

Два дні, 25 і 26 студзеня, доўжылася зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці. Месцам яе правядзеня стаў горад Шклоў. Сярод 23 каманд-удзельніц былі і прадстаўнікі Глускага раёна — восем дэпутатаў раённага і сельскага ўзроўняў пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета Вячаслава Асташэвіча. У праграме спартакіяды былі заяўлены спаборніцтвы па дартсе, стральбе, плаванні, шорт-трэку (бег на каньках) і «Трапны хакеіст» (кіданне шайбы па варотах). За кошт таго, што адзін спартсмен мог удзельнічаць толькі ў адным відзе (за выключэннем кідкоў па варотах), павялічылася масавасць спаборніцтваў, узрасла канкурэнцыя, а значыць, і цана прызавых месцаў. Па словах Вячаслава Асташэвіча, спартакіяда была добра арганізавана, цырымоніі адкрыцця і закрыцця праходзілі ў лядовай арэне, усё гэта ператварыла традыцыйнае мерапрыемства ў сапраўднае спартыўнае свята. Між іншым, у нашай каманды былі і свае нагоды для добрага настрою — першае месца па бегу на каньках, якое заняла Галіна Юхневіч, і другое месца па плаванні — у Ігара Сушчэні. Дыпломы, віншаванні і добрыя прызы (рукзак і спальны мяшок) сталі для іх заслужанай узнагародай.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт