rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 10 сентября 2026 08:27

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку «Глушчына літаратурная». Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку «Глушчына літаратурная». Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

У Касцюковічы на Дзень беларускага пісьменства глушчане ездзілі, каб расказаць гасцям свята пра нашу Глушчыну, пазнаёміць з яе вялікай і адметнай літаратурнай спадчынай. Кіруючыся агульнай тэмай «Ад берасцяной граматы да сучасных рэалій», работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку «Глушчына літаратурная». Частка яе экспазіцыі была прысвечана жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі — Альгерда Абуховіча.

Альгерд Рышардавіч Абуховіч (6 жніўня 1840 — 22 жніўня 1898) нарадзіўся ў маёнтку Калацічы (Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у сям’і Рышарда Юзафавіча Абуховіча і Караліны Эсткі. Абуховічы — старажытны шляхецкі род. Бацька меў тытул суддзі Мазырскага павета, яму належалі буйныя маёнткі Калацічы ў Бабруйскім і Грабава ў Мазырскім паветах. Дзед Альгерда Юзаф Абуховіч быў камергерам польскага каралеўскага двара. Прабабкай па мацярынскай лініі была Марыя Бандынэлі, якая паходзіла з італьянскага графскага роду Бандынэлі (Бандзінелі) і пайшла за Дамініка Вінцэнтавіча Абуховіча. Род Бандынэлі даў свету нямала знакамітых асоб. Альгерд Абуховіч ганарыўся неардынарнасцю свайго роду. На схіле дзён, фактычна парваўшы са сваім класам і жывучы ў вялікай беднасці, ён усё ж адзначае ў сваіх мемуарах: «Я падпісваюся на маіх беларускіх творах „Граф Бандзінелі“; гэта прозвішча маёй бабкі, апошняй з гэтага роду... Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуццё нечага вялікага, сільнага...»

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Абуховіч увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі. Ён атрымаў добрую адукацыю, шмат ездзіў па Еўропе (Жэнева, Парыж), а сваё жыццё звязаў з літаратурай. Пасяліўшыся ў Слуцку, жыў там вельмі сціпла, займаўся рэпетытарствам і літаратурнай творчасцю, пісаў на мове простага люду, быў «мужыцкім» пісьменнікам.

Найбольш ярка талент Альгерда Абуховіча праявіўся ў напісанні баек.

На жаль, пры жыцці пісьменніка яго байкі не друкаваліся і да нашага часу дайшлі толькі некаторыя з іх («Ваўкалак», «Старшына», «Суд», «Воўк і лісіца»). Асобае месца ў творчасці пісьменніка займаюць мемуары, яны вызначаюцца цікавым зместам, каларытнасцю замалёвак, народнай мовай, свабоднай формай апавядання, выяўляюць глыбокую сувязь з народнай культурай. Дзякуючы глыбокаму веданню замежнай культуры і літаратуры, бліскучаму валоданню асноўнымі еўрапейскімі мовамі Альгерд Абуховіч стаў сапраўдным майстрам мастацкага перакладу: перакладаў на беларускую мову творы Гётэ, Шылера, Гюго, Байрана, Дантэ, Пушкіна, Лермантава і іншых.

Для афармлення эспазіцыі, прысвечанай Альгерду Абуховічу, работнікі нашай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычныя стэнды пра яго жыццё і творчасць, падабралі адпаведную літаратуру. А яшчэ прама перад гледачамі ажывалі героі байкі «Воўк і лісіца», і можна было ўвачавідкі пабачыць павучальную гісторыю іх сяброўства.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота І. ГРАМЫКІ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт