Да фестывалю рыхтаваліся далёка загадзя, каб ні адзін з завітаўшых на «Глускі падворак» гасцей не застаўся абыякавым. Асобна вылучалася на гэты раз выстава, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Былі глушчане таксама ўдзельнікамі ўрачыстага адкрыцця фестывалю (на здымку), пранеслі разам з дзяржаўным флагам флаг Глускага раёна, атрыбуты свята. Яскравай падзеяй стаў рэгіянальны конкурс «Купальская Берагiня» — выхад мадэлей у этна-касцюмах. Глушчане на конкурс прадставілі льняную сукенку, аздобленую самабытнай вышыўкай, дапоўнілі вобраз нашай Берагіні вянком з палявых кветак і калосся. Вынікі конкурсу будуць падведзены пазней.


























© 2007-2026