А там, дзе растуць ужо дарослыя дрэвы, глушчане зграбалі і звозілі багаты ўраджай апалага лісця. А яшчэ — фарбавалі агароджу парку і апоры ліхтароў, пілілі засохлыя дрэвы, наносілі новую разметку на стаянках аўтатранспарту. Не спыняліся ў дзень суботніка і рамонтна-будаўнічыя работы, што зараз актыўна вядуцца ў раённым цэнтры.






