Усіх, хто прыйдзе ў гэты дзень на бульвар Грахоўскага ў 11 раніцы, чакаюць тэатралізаваная канцэртная праграма, народныя гульні і песні, забавы для дзяцей і дарослых. Будуць і спартыўныя спаборніцтвы (таварыскі хакейны матч, перацягванне каната, гіравы спорт), і розыгрыш латарэі, кірмаш-продаж сувеніраў. Самыя дужыя і смелыя змогуць здабыць шчодры прыз на масленічным слупе. Правядуць раённы конкурс «Лепшы блін» сярод клубных устаноў раёна. Ну і як жа без духмяных, смачных, румяных блінцоў, гарачага чаю, іншых прысмак?
Кульмінацыя свята — спальванне масленічнага пудзіла. Любімая і сімвалічная традыцыя, якой набліжалі прыход вясны. Так што прыходзьце на свята! Паўдзельнічаць, паглядзець, пабалець за спартсменаў, адзначыць свята весела, шчодра, з добрым настроем.
Г. АЎТУХОВА


























© 2007-2026