rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Суббота, 20 декабря 2025 12:18

Традыцыйная тэхналогiя бандарных вырабаў у Глускiм раёне занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Традыцыйная тэхналогiя бандарных вырабаў у Глускiм раёне занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Глускі бондар народны майстар Уладзімір Станкевіч стварае свае вырабы па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі. На сёння ён адзіны народны майстар па бандарнай справе ў Магілёўскай вобласці.

На мінулым тыдні адбыло-ся пасяджэнне Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Уладзімір Іванавіч прадставіў там свае вырабы, а народны вакальны ансамбль «Крыні-чанька» ЦКіВЧ «Арыён» прыпеўкамі ды прыгаворкамі (у вольнай, так бы мовіць, форме) прадставіў навукова-метадычнаму савету самога майстра.

Члены савета аднагалосна падтрымалі прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне Магілёўскай вобласці».

Эксперты ацанілі ўнікальнасць традыцыі бондарства, якая прадаўжаецца ў нашым раёне дзякуючы пераемнасці пакаленняў. Сакрэты майстэрства, трэба сказаць, даволі няпростага і праца-затратнага, Уладзімір Іванавіч перадае Аляксею Хлістунову, з якім разам працуе ў Глускім доме рамёстваў, і свайму ўнуку Яраславу. Так што традыцыя працягвае існаваць і натхняць новае пакаленне ўмельцаў.

А. ПЯТРОВА
Фота Г. АЎТУХОВАЙ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт