rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 24 ноября 2025 09:03

Бібліятэка Глуска запрашае ў тэатр

Бібліятэка Глуска запрашае ў тэатр

Лялечны тэатр — адзін з цікавых і адметных накірункаў работы Глускай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Годам заснавання яго лічыцца далёкі 1995-ы. Лялечныя спектаклі разам з бібліятэкарамі тады рыхтавалі і паказвалі юныя чытачы — гэта працаваў такі гурток па інтарэсах. У розныя часы кіравалі ім і займаліся з дзецьмі Валянціна Вішнявер, Марына Багук, Іна Малашук. Справа гэта была вельмі папулярная і паспяховая: у 2009 годзе лялечны тэатр «Церамок» Глускай раённай бібліятэкі на абласным аглядзе-конкурсе пастановак лялечных тэатраў (што працуюць пры бібліятэках) заняў першае месца.

Цяпер лялечныя прадстаўленні ладзяць самі бібліятэкары: падбіраюць сцэнарыі, абавязкова дапрацоўваюць і адаптуюць іх для сябе, для канкрэтнай нагоды і патрэбнай тэматыкі, прадумваюць музычнае афармленне, выступаюць перад юнымі гледачамі.

Самі ж робяць патрэбныя дэкарацыі і нават лялек, расказвае Дзіна Кульбіцкая (на здымку), загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі і кіраўнік лялечнага тэатра. Што да дзяцей, то ім па-ранейшаму падабаюцца яго пастаноўкі.

«Днямі адбылася чарговая прэм’ера — народнай казкі „Ліса і лапаць“, — расказала Дзіна Кульбіцкая. — Першымі яе паглядзелі выхаванцы дзіцячага садка № 3, а потым да нас на спектакль прыходзілі малодшыя школьнікі, яны якраз былі на канікулах, і казка, і забаўляльная праграма ім спадабаліся». А раз так, то будуць новыя лялечныя пастаноўкі, цікавыя і пазнавальныя.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт