rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 15 августа 2025 11:58

Магілёўская вобласць практычна завяршыла ўборку азімага рапсу

Магілёўская вобласць практычна завяршыла ўборку азімага рапсу

Глускі раён па выніках уборкі азімага рапсу займае шостае месца ў вобласці, і гэта неблагі рэзультат з улікам таго, што ўсіх раёнаў 21. Азімы рапс на Глушчыне сеялі пяць сельгасарганізацый (усе, акрамя «Зары Камуны»), а таксама фермерская гаспадарка Васіля Барысевіча (100 гектараў). З 485 гектараў сярэдняя ўраджайнасць склала 19,4 цэнтнера з гектара. Сярод сельгаспрадпрыемстваў найлепшая ўраджайнасць была ў «Глускім райаграпрамтэхзабеспячэнні» — 29,6 ц/га.

На азімы рапс у Беларусі апошнім часам робяць вялікую стаўку (летась адвялі 370 тысяч гектараў), гэта культура зарэкамендавала сябе вельмі эфектыўна. Рапс — гэта не толькі бялок для жывёлагадоўлі, гэта яшчэ і рапсавы алей, карысны для чалавека. Да таго ж рапс добры папярэднік для наступных культур, асабліва зерневых.

У Глускім раёне таксама ацанілі азімы рапс і запланавалі пад яго 800 гектараў, 260 з іх ужо пасеяны (даныя на 14 жніўня).




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт