rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 10 июля 2025 10:05

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці. Адсвяткавала прыгожа, шумна, весела, маштабна, з песнямі, з танцамі, з прысмакамі (і абавязкова — з салдацкай кашай), з гульнямі і спартыўнымі спаборніцтвамі, са святочным настроем дарослых і вясёлым смехам дзяцей.

Ці не пра гэта — каб звінеў шчаслівы дзіцячы смех пад мірным небам краіны — марылі 81 год назад нашы дзяды і прадзеды, крок за крокам набліжаючы вызваленне роднай краіны? Ці не пра гэта — каб мы ўсе маглі жыць спакойна ў сваёй краіне — марылі ў далёкім 1944-м нашы бабулі, метр за метрам сваімі жаночымі рукамі (мужчыны працягвалі ваяваць) адбудоўваючы краіну?

З самай раніцы 3 ліпеня на бульвары Грахоўскага ў Глуску гучала музыка, працавалі выстаўкі, майстар-класы, гандлёвыя рады.

Урачыстасці ў гонар Дня Незалежнасці пачаліся з мітынгу на Алеі Славы, дзе людзей сабралася, здаецца, як ніколі. З галоўным святам краіны жыхароў і гасцей раёна павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў.

«Дзень Незалежнасці — гэта не толькі даніна памяці подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гэта таксама сімвал нашай свабоды і суверэнітэту, — сказаў кіраўнік раёна. — Мы будзем свята шанаваць памяць пра гераічныя старонкі гісторыі і перадаваць яе будучым пакаленням».

Мы — патомкі сапраўдных патрыётаў, герояў, якія адваявалі мір, і цяпер прыйшоў наш час ва ўмовах складанай міжнароднай абстаноўкі адстойваць мір і спрадвечныя каштоўнасці, каб і надалей заставацца незалежнай і суверэннай краінай. Наша штодзённая праца, нашы намаганні, накіраваныя на росквіт Беларусі, — гэта і ёсць наша цана незалежнасці, падкрэсліў Аляксей Жураўлёў.

Напрыканцы мітынгу да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава і да іншых памятных знакаў на Алеі Славы леглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.



Святочныя мерапрыемствы доўжыліся цэлы дзень, было што паглядзець, паслухаць, прыкупіць дарослым, не забыліся, зразумела, і на дзяцей, для іх таксама працавалі тэматычныя пляцоўкі, забаўляльныя лакацыі. Сваю порцыю адрэналіну атрымалі і аматары актыўнага ладу жыцця, у прыватнасці, на гарадскім стадыёне адбылася таварыская сустрэча па футболе каманды «Пціч» і зборнай студэнтаў. Асноўны час матча закончыўся ўнічыю 2:2, пераможцу выявіла серыя пенальці: з лікам 6:5 выйгралі студэнты.

Завяршыліся ўрачыстасці ў Глуску святочным канцэртам, акцыяй «Спяём гімн разам» і яскравым феерверкам.

За салют дзякуй кіраўніцтву ТАА «Зеленвуд», за смачныя стравы — нашаму спажывецкаму таварыству, за цікавыя мерапрыемствы і добры настрой — работнікам культуры, спорту, рамеснікам і ўсім астатнім, хто меў дачыненне да арганізацыі свята.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома



Фотогалерея


© 2007-2026
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт