Цяпер гаспадаркі актыўна ўключыліся ў працэс нарыхтоўкі кармоў, косяць шматгадовыя травы: план работ складае 5600 гектараў, скошана 745, амаль з 400 гектараў травы ўжо звезены.
У раёне на корманарыхтоўцы працуюць тры механізаваныя атрады: у «Глускай Зары», аграфірме «Слаўгарадскі» і РАПТЗ. У гэтых гаспадарках зараз і найбольш высокія паказчыкі нарыхтоўкі сенажу: 2326 тон — у «Слаўгарадскім», 2279 тон у «Глускай Зары» і 1912 тон у РАПТЗ. За дзень іх агульная выпрацоўка складае больш за 1100 тон. Усяго на ўчарашнюю раніцу ў раёне было нарыхтавана 8470 тон сенажу, гэта амаль 14 працэнтаў ад патрэбных 69 тысяч тон.
Вядзецца догляд за яравымі пасевамі. У прыватнасці, хімікатамі ад пустазелля апрацаваны амаль 1900 гектараў зерневых і зернебабовых пры планавым паказчыку 3130 гектараў, а таксама 320 гектараў кукурузы (5 працэнтаў ад планавай плошчы).
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні
на раніцу 2 чэрвеня