rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 07 апреля 2025 09:56

На апошніх гектарах сяўбы


Васямнаццаць гектараў поля блізу Веснава сталі завяршаючымі для «Турыно-агра» ў сяўбе ранніх зерневых.

Калі ў сераду на гэтым тыдні мы прыехалі ў гаспадарку, механізатар Віктар Кончыц (на здымку)на ўскраіне поля якраз заканчваў праверку і наладку пасяўнога агрэгата, каб не падвяла тэхніка ў рабоце. Бо зараз шчыраваць прыходзіцца без перапынку, вясна — пара гарачая, хоць там дождж ці нават снег па прагнозе.



Кіраўнік «Турыно-агра» Генадзь Маханька расказаў, што Віктар Кончыц адзін засеяў палеткі, адведзеныя ў гаспадарцы сёлета пад раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры, гэта 330 гектараў. Сярод іх 60 гектараў пшаніцы, яе ў «Турыно-агра» вырошчваюць другі год. А на полі каля Веснава Віктар Кончыц сеяў ячмень, пад гэту расліну запланавана 70 гектараў.

Увогуле, пасяўная праходзіць як трэба, у належным тэмпе, насенне сваё, якаснае, кандыцыйнае, унеслі азотныя і калійныя ўдабрэнні, паліва дастаткова, расказаў Генадзь Маханька. І работнікі добрыя, вось хоць той жа Віктар, які калісьці прыйшоў маладым хлопцам, а зараз ужо вопытны механізатар, яму смела можна даверыць самыя складаныя ўчасткі. І гэта, між іншым, не пахвальба кіраўніка — Віктар Кончыц адзін з лепшых у раёне, яго прозвішча на слыху, яно заўсёды гучыць у ліку перадавікоў. Да прыкладу, у мінулым годзе па выніках вясенняй пасяўной быў адзначаны аж у дзвюх намінацыях.

Але ж былыя заслугі ніяк не дадуць рады ў новым сельскагаспадарчым сезоне, разумее механізатар і рвецца ў поле. Вось і ў дзень нашай сустрэчы ён, спарадкаваўшы пасяўны агрэгат, выдзеліў некалькі хвілін на фатаграфаванне і павёў свой магутны «Беларус-3522» на палетак. Хутка на месцы, дзе сёння леглі ў глебу зярняткі, закалосіцца ніва, і ўжо ў ліпені на гэтае ж поле зноў накіруецца Віктар Кончыц, толькі ўжо на зернеўборачным камбайне. Гэта вельмі прыемны і важны момант — бачыць такі яўны, відавочны вынік сваёй работы, прызнаўся нам Віктар.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота І. ГРАМЫКІ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт