
У Глускім раёне набірае тэмпы веснавая сяўба.
Так, ранніх зерневых і зернебабовых пасеялі больш за палову ад патрэбнага: 1574 гектары. Самы высокі тэмп выкананых работ — у «Турыно-агра» (85,1 %) і «Глускай Зары» (73,2 %) . Аўса гаспадаркі раёна пасеялі 903 гектары (74,6 %), амаль напалову пасеяны зернебабовыя культуры: 590 гектараў з 1310 планавых. У «Турыно-агра», дзе пасеялі ўсе 60 гектараў пшаніцы, а таксама авёс і зернебабовыя, пачынаюць сеяць ячмень.
Падсеяна 730 гектараў шматгадовых траў на пашы, гэта амаль палова ад таго, што патрэбна.


Вясной узаралі 3168 гектараў глебы, гэта 57 % ад патрэбнага, апераджальнымі тэмпамі гэтую работу вядуць у эксбазе «Глуск»: тут узарана 1127 гектараў з 1230 патрэбных, або 92 %.
Пад сяўбу ранніх яравых зерневых у раёне падрыхтавана 2690 гектараў глебы (пры плане 3130 га), а «Турыно-агра», «Глуская Зара» і «Глускае РАПТЗ» з заданнем ужо справіліся.
Ідуць работы і на палях з азімымі культурамі: з 400 гектараў азімага рапсу на зерне азотнымі ўдабрэннямі падкормлена 300 гектараў, гэта ўжо другая падкормка азотам. Таксама «Глускае РАПТЗ» падкарміла азотам 25 гектараў азімай свірэпіцы на зерне, а «Глуская Зара» — 141 гектар азімых зерневых на корм.
Не спыняецца работа па вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў.
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/6016-na-glushchyne-paseyali-bolsh-za-palovu-rannikh-yaravykh#sigProIde11db15823
З вывезеных на палі 164 тысяч тон арганікі ў глебу пад яравую сяўбу ўнесена амаль 94 тысячы тон. Тры гаспадаркі завяршылі вывазку ўгнаення на палі, гэта «Турыно-агра», «Глуская Зара» і РАПТЗ, у апошнім сельгаспрадпрыемстве ўсе 45 тысяч тон вывезенай арганікі задзеланы ў глебу. Калійныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу ўнесены на 9 з паловай тысячах га.
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на раніцу 31 сакавіка
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ