rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 31 марта 2025 08:22

У Глускім раёне створана рабочая група па кантролі за выкананнем мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання

У Глускім раёне створана рабочая група па кантролі за выкананнем мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання

Распараджэннем старшыні райвыканкама ў раёне створана рабочая група па кантролі за выкананнем мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання. Дакументам таксама прадугледжана, каб да 1 мая быў наведзены парадак на ўсіх вытворчых, прылеглых і замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Да 9 мая патрэбна ўпарадкаваць дарогі на тэрыторыі раёна: ухіліць крытычную ямачнасць, прывесці

ў належны стан дарожныя знакі, бардзюры, агароджу. Годна выглядаць павінны і прыватныя домаўладанні, збудаванні і агароджа ўчасткаў. Нагадаць пра гэта іх гаспадарам, правесці растлумачальную работу з людзьмі — задача аглядавых камісій, аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, а таксама старшынь сельвыканкамаў.

Дарэчы, першыя рэйды па вуліцах Глуска ўжо былі зроблены, расказалі ў аддзеле ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва. Гаспадарам домаўладанняў выдадзена больш за 30 прадпісанняў, у асноўным яны тычацца стану драўляных платоў, дзесьці іх патрэбна пафарбаваць, дзесьці адрамантаваць. Людзі ў большасці сваёй з разуменнем аднесліся да рэкамендацый і абяцалі ўсё паправіць (тэрмін дадзены да 15 красавіка). Але былі і нязгодныя з прадпісаннямі. На гэты конт варта згадаць артыкул 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь («Парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудавання»). Там запісана, што непрыняцце мер па падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду жылых дамоў, іншых будынкаў, збудаванняў і агароджы цягне накладанне штрафу ад дзвюх базавых велічынь.

Зрэшты, штрафы і іншыя пакаранні не з’яўляюцца мэтай рэйдаў, адзначылі ў аддзеле ЖКГ, галоўнае — каб і ў грамадскіх месцах, і на вуліцах, у тым ліку ў прыватным сектары, было чыста і прыгожа. І гэта задача агульная, мясцовай улады і мясцовага насельніцтва.

Т. ЛУГАВАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт