
лушчына, мы пачынаем! «Засеўкi» ў раёне далi старт пасяўной кампанii.
На святочна аформленай пляцоўцы каля свежаўзаранага поля «Глускай Зары» сабралiся ўдзельнiкi старадаўняга абраду, кiраўнiцтва раёна, сельгаспрадпрыемстваў, раённых службаў, механiзатары, спецыялiсты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы i харчаваннi райвыканкама, моладзь, культработнiкi.
Гучалi цёплыя словы ў адрас хлебаробаў, ракой ліліся абрадавыя песнi ў выкананнi народнага ансамбля «Вярбiчанька».


З пачаткам сяўбы ўдзельнiкаў свята павiншаваў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. «Абрад „Засеўкi“ — добрая традыцыя, якую трэба захоўваць, — адзначыу ён. — Яравую сяўбу ў раёне трэба правесцi
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5992-z-abrada-zase-ki-u-gluskim-rajone-pachalasya-vesnavaya-sya-ba#sigProId759fe2f3f5
Настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Мiхаiл правёў малебен, асвяцiў зерне, зямлю, тэхнiку i сейбiтаў, каб быў багаты ўраджай, благаславіў на добрую справу. Напрыканцы свята кiнуць у глебу першае зерне было даверана кiраўнiцтву раёна i сельгаспрадпрыемстваў. Пасля чаго ў поле выйшла тэхнiка. Настрой у механiзатараў выдатны, надвор’е па-вясноваму цёплае i сонечнае, спрыяе плённай працы. Ну што ж, у добры шлях, пасяўная-2025!
Ганна Аўтухова
Фота аўтара