На аўтавакзале і на Цэнтральным рынку інспектар РАНС расказаў мэтавай аўдыторыі пра прычыны ўзнікнення пажараў у жылых памяшканнях, звярнуў увагу на усталяванне ў пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
«Не дапускайце перакалу печак, не курыце ў доме і тым болей у ложку, не кідайце акуркі на падлогу, звярніце ўвагу на стан дымавых труб у межах гарышча», — рэкамендаваў ратавальнік. Усім удзельнікам гутаркі ён уручыў памяткі з карыснымі парадамі пра бяспеку.
Фота дадзена Глускім РАНС