rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 07 марта 2025 08:40

Малады спецыяліст эксбазы «Глуск» Кацярына Аношка

Малады спецыяліст эксбазы «Глуск» Кацярына Аношка

З месца і ў кар’ер — так кажуць пра сітуацыю, калі часу на нейкую раскачку не было, давялося адразу брацца за справу. Вось і з Кацярынай Аношкай адбылася такая ж гісторыя: учарашняя выпускніца Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, атрымаўшы дыплом і спецыяльнасць «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», прыйшла працаваць у сельскагаспадарчую арганізацыю Глускага раёна — эксперыментальную базу «Глуск». Гарадская дзяўчына, бабруйчанка, стала жыхаркай невялікага райцэнтра і спецыялістам сельгаспрадпрыемства.

Было гэта летам 2024 года, здаецца, зусім нядаўна, але за гэтыя паўгода да такіх змен дзяўчына, па яе ўласным прызнанні, прывыкла, пазнаёмілася з калегамі, прызвычаілася да новых умоў жыцця. У моладзі, як правіла, гэта хутка атрымліваецца.

«У калектыве мяне сустрэлі і прынялі добра, — кажа Кацярына, — старэйшыя калегі дапамаглі разабрацца з асаблівасцямі работы. Бо вучоба вучобай, а праца ў канкрэтнай гаспадарцы на канкрэтным участку работы, я бухгалтар па асноўных сродках, — гэта крыху іншае, тут ёсць свае адметнасці, якія трэба ведаць і ўлічваць. Жыллёвыя ўмовы мяне таксама задавольваюць, здымаю ў Глуску кватэру, а гаспадарка кампенсуе частку затрат (адну базавую).

Я хоць і жыла недалёка адсюль, у Бабруйску, а з Глускам знаёмая не была, хіба што праязджала праз яго. Цяпер ужо магу сказаць, што гэта нядрэнны гарадок, людзі тут добрыя, ёсць дзе адпачыць і да дому блізка. Аб тым, што менавіта тут, у сельгасарганізацыі, маё першае месца работы пасля каледжа, не шкадую, бо тут я напрацоўваю практыку, набіраюся вопыту, які абавязкова спатрэбіцца ў далейшым».

Пра тое далейшае я не пыталася, як кажуць, пажывём — пабачым (у нашым раёне Кацярыне адпрацоўваць тры гады). А папрасіла падзяліцца ўражаннямі пра нядаўнюю цікавую і, як мне здаецца, адметную падзею. Прыкладна месяц таму Кацярына Аношка разам з Мікалаем Козіным, таксама маладым спецыялістам з нашага раёна, была ўдзельніцай сустрэчы працоўнай моладзі Магілёўшчыны з губернатарам Анатолем Ісачанкам, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне. Так, уражанняў шмат, і ўсе станоўчыя, пагадзілася Кацярына, прычым ад усёй паездкі. Але найбольш запомніўся дварэц Булгакаў у аграгарадку Жылічы — сваёй прыгажосцю і раскошай, а таксама цяпліцы з агуркамі ў калгасе імя Арлоўскага — сваімі грандыёзнымі маштабамі. Было на што паглядзець.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота А. ЗМІТРОВІЧ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт