rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 27 февраля 2025 09:53

Запрашаюць на Масленіцу!

Запрашаюць на Масленіцу!

На народнае гулянне Масленіцу запрашаюць глушчан і гасцей райцэнтра 1 сакавіка.

Свята пачнецца ў 11 раніцы на бульвары Грахоўскага.

Усіх чакае тэатралізавана-канцэртная праграма «Масленіца ідзе — блін ды мёд нясе!», традыцыйныя народныя гульні, забавы для дзяцей і дарослых. Не абыдзецца на свяце і без масленічнага слупа: толькі самыя спрытныя і дужыя змогуць справіцца з гэтым выпрабаваннем і здабыць шчодры прыз. Сіламі можна будзе памерацца таксама ў перацягванні каната і падняцці гіры.

Ну і як не пачаставацца на Масленіцу духмянымі блінамі, гарачым чаем ды іншымі прысмакамі? А яшчэ ва ўдзельнікаў свята будзе магчымасць набыць сувеніры, сыграць у бяспройгрышную латарэю. Важным і яркім момантам стане спальванне пудзіла Масленіцы. Адным словам, забаў хопіць на любы густ, і малым, і дарослым. На тое гэта і Масленіца!

Г. Аўтухова




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт