Аляксандр Іванавіч таксама прыняў удзел у чарговай сесіі Калаціцкага сельскага Савета, дзе былі падведзены вынікі работы за мінулы год.
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5841-pryjom-gramadzyan-i-pramuyu-telefonnuyu-liniyu-pravjo-u-kalatsichakh-alyaksandr-bagel#sigProIdaa5e6c6eee
Ён адзначыў, што даклад, з якім выступіў старшыня Калаціцкага сельскага Савета Андрэй Баброўнік, быў даволі грунтоўным, у ім знайшлі месца і станоўчыя пазіцыі ў рабоце сельскай улады (Калаціцкі сельвыканкам прызнаны пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва за 2024 год), і праблемныя моманты. Член Савета Рэспублікі больш падрабязна пацікавіўся гандлёвым абслугоўваннем вёсак сельсавета, падвозам дзяцей у школы і дзетсад, станам помнікаў і воінскіх пахаванняў, утрыманнем грамадзянскіх могілак. Але большую занепакоенасць Аляксандр Багель выказаў праблемамі вяскоўцаў, у чыіх дамах адключана электрычнасць. Так, гэта адбылося па іх уласнай віне, з-за іх жа нядбайнасці, але ж гэта нашы людзі, і ім патрэбна неяк дапамагчы, паспрыяць у вырашэнні праблемы тым, хто і праўда хоча яе вырашыць.
Сам жа паабяцаў паспрыяць у вырашэнні ўжо даўняй праблемы з водазабеспячэннем у вёсцы Заполле.
З сельвыканкама патрэбен пісьмовы зварот на імя сенатара з дакладным раскладам сітуацыі.
Па даручэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай Аляксандр Багель пацікавіўся лёсам састарэлай глушчанкі, якую нядаўна прынялі ў заеліцкім аддзяленні кругласутачнага знаходжання РЦСАН. Крыху раней у Савеце Рэспублікі атрымалі сігнал, што нямоглую жанчыну ніхто не даглядае, пітушчы сын і сам гэтага не робіць, і іншым не дае, яе жыццё і здароўе пад пагрозай.
У размове з дырэктарам раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэлай Палупанковай Аляксандр Багель высветліў, што ў заеліцкім аддзяленні жанчыну апраталі, яна там атрымлівае добры догляд і паступова прывыкае да новага асяроддзя. Калі ж досыць акрэпне, то, пры жаданні, зможа вярнуцца дадому (сын, хутчэй за ўсё, будзе накіраваны ў ЛПП), пад догляд сацыяльнага работніка.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота А. ЗМІТРОВІЧ