rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 21 февраля 2025 12:23

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, міжволі згадваюцца радкі нашых славутых паэтаў і найперш Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Ён шмат пісаў пра беларускую мову, пра словы, пра месца беларусаў у свеце. Вось, да прыкладу, караценечкі, усяго на восем радкоў, верш «Замова», напісаны, дарэчы, у лютым 2001-га:

Чытаю замову за родную мову,
За шчасце і волю Зямлі.
Мы помнім знявагі, і здзекі, і змовы,
А вечную мову усё ж збераглі.
Яна, як сумленне, яна, як аснова,
Яна, як паходня, у дужых руках,
Бо матчына слова, бо родная мова
Свяціла і будзе свяціць у вяках.

Пра матчына слова згадваў і другі наш вядомы зямляк Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі. «Матчына слова. Яно і залечыць, яно і пракляне негадзіўца...» — так казаў мовазнавец і публіцыст Янкоўскі.

Беларусы — багатая нацыя, у нас адразу дзве дзяржаўныя мовы, і ў паўсядзённым жыцці мы далёка не ўсе карыстаемся мовай беларускай (па даных апошняга перапісу насельніцтва, толькі трэць насельніцтва), але большасць з нас іменна яе называе роднай (па тых жа даных, шэсцьдзясят адзін працэнт жыхароў). Між іншым, у свой час ЮНЕСКА назвала беларускую мову другой па мілагучнасці пасля італьянскай. Ці гэта не нагода ганарыцца ёю? А ёсць і іншыя цікавыя факты, якія вылучаюць нашу беларускую мову і робяць яе ўнікальнай і непаўторнай.

Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — ужо каля двух мільёнаў!
На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак, пры гэтым могуць адрознівацца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і ў адной і той жа вёсцы. Напрыклад, на адным канцы могуць казаць «шапа», «пляшка», «лаўка», «калодзеж», а на другім — «шафа», «бутэлька», «крама», «студня». Адна з самых выразных асаблівасцей нашай глускай гаворкі — словы «кудой», «тудой», «сюдой». «Я сюдой пайду», — кажам мы і не заўважаем, што гэта не літаратурны варыянт.

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў — «у кароткае,
у нескладовае». У Полацку, у самым цэнтры старажытнага горада, на бульвары Францішка Скарыны, стаіць помнік у гонар гэтай літары.
А яшчэ беларускі алфавіт, калі параўноўваць з рускім, не мае літары Щ — у нас гэта спалучэнне ШЧ, і літары Ъ — замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (’). А вось дыграфы
ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт