rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 20 февраля 2025 12:55

Дзе будуць новыя дзіцячыя пляцоўкі

Дзе будуць новыя дзіцячыя пляцоўкі

Вызначаны адрасы дзіцячых гульнёвых пляцовак для правядзення капітальнага рамонту. Як расказалі рэдакцыі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, сяголета плануецца адрамантаваць дзве пляцоўкі: у раённым цэнтры, па вуліцы Кірава, 100, і ў Калацічах, па вуліцы Цэнтральнай, каля дамоў 186 і 187. На выкананне работ выдзелена 200 тысяч рублёў. Прадугледжваецца дэмантаж старога гульнёвага абсталявання і ўстаноўка новага, уладкаванне пешаходных дарожак, частковае рызінавае пакрыццё.

Работы патрэбна выканаць да 1 чэрвеня, каб вольнай летняй парой дзецям было зручна і бяспечна гуляць, прычым паблізу ад дома.

Увогуле, утрыманню месцаў дзіцячага адпачынку надаецца ў раёне вялікая ўвага, адзначаюць у аддзеле ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва, штогод гульнёвыя пляцоўкі абнаўляюцца, з’яўляюцца новыя. Так, летась былі адрамантаваны тры: дзве ў Глуску, па вуліцы Гагарына, і адна ў Заеліцы, па вуліцы Цэнтральнай. А яшчэ ў раённым цэнтры, на вуліцы Гагарына, у мінулым годзе дзякуючы спонсарскай дапамозе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» з’явілася шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка для дарослых і дзяцей, частку грошай для яе зарабілі і самі глушчане падчас раённага суботніка.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота з архіва рэдакцыі




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт