rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 17 июля 2019 17:10

95 год назад быў утвораны Глускі раён

95 год назад быў утвораны Глускі раён

У 1924 годзе VI Усебеларускі з’езд Саветаў аформіў узбуйненне БССР (так званае Першае ўзбуйненне БССР) і прыняў пастанову аб правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі на акругі, раёны і сельсаветы. У адпаведнасці з планам новага падзелу на тэрыторыі рэспублікі было ўтворана 10 акруг, у тым ліку Бабруйская.

У гэтую акругу ўвайшоў створаны 17 ліпеня 1924 года Глускі раён з цэнтрам у мястэчку Глуск. У жніўні 1924 года наш раён быў падзелены на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бярозаўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Слабадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі, Каткаўскі, Клетненскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Парыцкі, Сіманавіцкі, Слаў-кавіцкі, Чыкілёўскі (у 1926 годзе перайменаваны ў Казловіцкі). У 1924 годзе ў Глускім раёне пражывала 57 378 жыхароў, у тым ліку 4600 жыхароў — насельніцтва Глуска, дзе мелася 755 гаспадарак. У склад Глускага раёна ўваходзіла 419 населеных пунктаў з 9612 гаспадаркамі. Па колькасці населеных пунктаў самым буйным сельсаветам быў Карпілаўскі — 56, потым Макавіцкі — 36 і Загальскі — 33 населеныя пункты. Больш чым дзе пражывала насельніцтва ў Глускім сельсавеце — 4600, Макавіцкім — 4441 і Ляскавіцкім — 4327 жыхароў. Глуск. Вуліца Школьная, сучасная вуліца Сацыялістычная За Першым узбуйненнем пачаліся і іншыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні нашага раёна, якія доўжыліся амаль да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Так, у верасні 1926 года на тэрыторыі Глускага раёна былі створаны Перакальскі нацыянальны латышскі і Хваставіцкі сельсаветы. У 1935 годзе Германа-Слабадскі сельсавет быў перададзены ў Капаткевіцкі раён, у 1936-м Загальскі сельсавет — у Любанскі раён, у 1939-м Азямлянскі, Гацкі, Карпілаўскі, Ляскавіцкі, Парыцкі сельсаветы адышлі да Акцябрскага раёна. Глускі раён да 26 ліпеня 1930 года ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі, а потым да 1938 года знаходзіўся ў рэспубліканскім падпарадкаванні. З 1938-га і да фашысцкай акупацыі значыўся ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — у Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ўключаны ў склад Мінскай, а з 23 студзеня 1960-га — Магілёўскай вобласці. Трэба адзначыць, што ў гісторыі нашага раёна быў і час, калі раён не існаваў: у 1962 годзе яго ліквідавалі і па 1966 год ён уваходзіў у склад Бабруйскага раёна. Зараз у склад нашага раёна ўваходзяць шэсць сельсаветаў ну і сам гарадскі пасёлак Глуск. У раёне пражывае крыху больш за 13 тысяч чалавек. Глуск. Глуск, Вуліца Мінская, сучасная вуліца Кірава За ўсімі прыведзенымі статыстычнымі лічбамі было яшчэ і жыццё простых людзей — іх дасягненні, працоўныя подзвігі, звычайныя радасці і турботы. Увесь час існавання нашага раёна лёсы яго жыхароў неразрыўна былі звязаны з гісторыяй краіны: глушчане пераадольвалі цяжкасці калектывізацыі, змаглі выстаяць у страшны і цяжкі ваенны перыяд, а потым усе разам аднаўлялі разбураную амаль поўнасцю гаспадарку, імкнуліся працаваць старанна, каб у будучым іх дзецям жылося добра. На старонках раённай газеты, першы нумар якой выйшаў у 1930 годзе, адлюстроўваліся ўсе падзеі, звязаныя з жыццём раёна. У адным з нумароў раёнкі за 1999 год, прымеркаваным да 75-й гадавіны ўтварэння Глускага раёна, надрукаваны лічбы і факты з гісторыі Глушчыны: «1927 год. Утвараецца адзін з першых калгасаў на Глушчыне — калгас "Серп" у вёсцы Жукавічы. 1930 год. Пачынае функцыяніраваць раённая газета "Камунар Глушчыны", першыя нумары якой выпускаліся на грамадскіх пачатках... 1935 год. 54 870 гектараў ворыўнай зямлі апрацоўваюцца 84 калгасамі, а раённая газета, улічваючы такую спецыфічную акалічнасць, носіць назву "Сцяг калектывізацыі"... Лепшыя паляводы, жывёлаводы, механізатары былі ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. Такога гонару ўдастоен Глускі Дзяржаўны гатунковавыпрабавальны ўчастак. Акрамя гэтага, на выстаўцы прадстаўлены 8 калгасаў, укамплектаваўшых па 3 жывёлагадоўчыя фермы: малочную, свінаводчую і аўцаферму. 1940 год. У раёне машынна-трактарны парк абслугоўваюць 2 МТС (Халопенічы, Калацічы) з 47 адзінкамі тэхнікі. За некалькі год да пачатку вайны на тэрыторыі раёна працавала 75 вячэрніх і 97 дзённых школ. У 1940 годзе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці [раёна] выступаюць у Маскве. У перадваенныя гады ў раёне дзейнічаюць два спіртзаводы, торфапрадпрыемства, спіртапарашковы завод, тры арцелі, пяць паравых і чатыры ветравыя млыны, электрастанцыя». З 27 чэрвеня 1941 года па 27 чэрвеня 1944 года Глускі раён быў акупаваны фашыстамі. У час вайны на тэрыторыі раёна дзейнічалі 11 партызанскіх атрадаў. У лесе каля вёскі Зорка знаходзіўся Глускі падпольны райкам Камуністычнай партыі. Выдавалася раённая газета «Сацыялістычная вёска». «На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася 6597 жыхароў раёна. У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі смерцю храбрых загінула 4725 нашых землякоў, фашыстамі было забіта 3126 мірных жыхароў, 1482 чалавекі былі ўгнаны ў Германію». Няпроста было аднаўляць разбураную гаспадарку. Было «спалена 1777 дамоў, 2813 надворных пабудоў, знішчана 2 МТС, вытворчыя памяшканні калгасаў...» Але ж «праз тыдзень пасля вызвалення аднавіў сельскагаспадарчыя работы саўгас "Завалочыцы", дзе пасяўная плошча на той момант складала 700 гектараў. У хлявах стаяла 60 кароў, 40 свіней, на мехдвары — 2 трактары, 3 сенакасілкі. На палетках і фермах гаспадаркі завіхаліся 218 жанчын і 60 мужчын». «Уся работа вялася згодна жнівеньскага (1944 года) плана аднаўленчых работ, распрацаванага ЦК КПБ. Таму ўжо праз некалькі год раён жыў у больш-менш нармальным рэжыме». Зразумела, што гэтыя лічбы і факты толькі невялікая частка жыцця і гісторыі нашага раёна. Галоўнае, што трэба ведаць і памятаць: усе дасягненні былі здзейснены дзякуючы вельмі цяжкай, руплівай працы нашых дзядоў, бабуль, бацькоў, а зараз настала і чарга маладога пакалення старанна працаваць, каб Глушчына і далей развівалася і квітнела.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт