rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 09 декабря 2024 08:48

Людзі запатрабаванай прафесіі. Пабывалі ў эксперыментальнай базе «Глуск»

Людзі запатрабаванай прафесіі. Пабывалі ў эксперыментальнай базе «Глуск»

Прафесія механізатара ці не самая распаўсюджаная і запатрабаваная ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Усе палявыя работы выконваюць менавіта яны, ад падрыхтоўкі і апрацоўкі глебы да сяўбы і збору ўраджаю. Ёсць іх рукам і тэхніцы работа і ў галіне жывёлагадоўлі: нарыхтоўка і закладка кармоў, дастаўка іх на фермы.

Цягам адной толькі паездкі ў эксперыментальную базу «Глуск» (было гэта ў лістападзе) мы сустрэліся адразу з пяццю механізатарамі. На сіласнай траншэі, што каля барысаўшчанскай фермы, Аляксандр Цімашэнка трамбаваў трактарам К-700 (а папросту «Кіраўцам») прывезеную з поля масу, рабіў гэта ўпэўнена, з веданнем справы. Чарговы рэйс якраз зрабіў маханізатар Аляксандр Кісялевіч і з кузава свайго «Беларуса-1221» паступова выгружаў скошаную кукурузу якраз туды, дзе і трэба было ўшчыльніць будучы сакавіты корм. Прыемна было наглядаць за іх работай, бо кожны ведае свой манеўр, ведае, як і што рабіць, каб атрымалася хутка і якасна. Няшмат часу прайшло, як з паўнюткім кузавам кармавой масы на траншэю прыехаў Сяргей Насановіч. Вёз свой груз з Юзафова, расказаў ён, там на полі касіў кукурузу яшчэ адзін механізатар гаспадаркі, Аляксандр Савончык. Сам Сяргей Мікалаевіч у механізатарах больш за 15 год, і работа яму і яго калегам ёсць круглы год. Вось ён, у прыватнасці, уносіў у глебу ўдабрэнні, сеяў кукурузу, прасаваў сена і салому. Дарэчы, па выніках раённага спаборніцтва за своечасовае і якаснае правядзенне веснавой сяўбы механізатар эксбазы «Глуск» Сяргей Насановіч на ўнясенні мінеральных удабрэнняў з сярэднядзённай выпрацоўкай 69,2 гектара заняў другое месца, атрымаў за гэта Дыплом і прэмію. Зімой, хутчэй за ўсё, будзе заняты на кормаразвозцы.

Работа і важная, і адказная. Пра гэта нам расказалі Генадзь Дзяшчэня, які сваім «Амкадорам» грузіў кармы, і Сяргей Іваніцкі, які на «Беларусе-82» з кормараздатчыкам вазіў іх на фермы гаспадаркі. Дарэчы, у эксбазе сем жывёлагадоўчых ферм: у Яўсеевічах, Завалочыцах, Макавічах, Сельцах, Барысаўшчыне, Бабірове і Калацічах.

Пра работу сваю ўсе механізатары, з кім сустрэліся, кажуць з павагай, тэхніку даглядаюць, бо вынік працы залежыць і ад яе таксама, на цяжкасці не скардзяцца, бо любая праца патрабуе і сіл, і ўменняў, і адказнага стаўлення. Толькі пры гэткіх адносінах будзе добры вынік у справе і пашана чалавеку.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт