
Прафесійнае свята — гэта нагода і для радасці, і для пэўнага падвядзення прамежкавых вынікаў — з ацэнкай работы ўсяго калектыву і асобных яго работнікаў. Бо прафесійнае свята — гэта яшчэ і выдатная магчымасць вызначыць тых, хто ў гэтай прафесіі, на сваім участку работы, дабіўся найлепшых паказчыкаў, дэманструе ўзорную працу, у каго на ўзроўні і тэмпы, і якасць.
Урачысты сход працоўнага калектыву Глускага філіяла Аўтапарк № 15 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» адбыўся напярэдадні прафесійнага свята транспартнікаў і дарожнікаў. У глядзельнай зале кінатэатра «Арыён» абстаноўка была сапраўды ўрачыстай, кожны мог парадавацца (за сябе, за калег, за арганізацыю) і прасякнуцца прыўзнятай атмасферай свята.
Кожны, хто хоць раз трымаў у руках руль, мае дычыненне да свята аўтамабілістаў, але ёсць людзі, якія справу вадзіцеля зрабілі сваёй прафесіяй і служаць ёй многія гады, сказаў, звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. «Добра, што вы ёсць, што працуеце, калектыў прадпрыемства невялікі, але згуртаваны. Час ставіць перад галіной новыя задачы, і іх патрэбна выконваць, патрэбна адпавядаць патрабаванням», — сказаў ён і з пажаданнямі добрага здароўя і далейшых поспехаў уручыў узнагароды.

Ганаровую грамату Глускага райвыканкама з рук кіраўніка раёна прымаў Аляксандр Пігулеўскі, вадзіцель аўтобуса, Падзячнае пісьмо райвыканкама — Валерый Шумскі, слесар па рамонце аўтамабіляў.


Як стабільную ахарактарызаваў сяголетнюю работу свайго прадпрыемства дырэктар АП-15 Аляксандр Сыцька. Укладзеныя ў рамонт грузавых аўтамабіляў сродкі пачалі акуплівацца, за 8 месяцаў па гэтым накірунку спрацавалі без страт, рэнтабельнасць грузаперавозак склала 17,7 працэнта. Паляпшаецца сітуацыя з пасажырскімі перавозкамі, і тут, спадзяецца кіраўнік, да канца года прадпрыемства спрацуе без страт. Адзначыўся бягучы год і абнаўленнем аўтамабільнага парка, сяголета набылі 4 новыя аўтобусы і 2 новыя грузавыя аўтамабілі, якія ўжо даюць грашовую аддачу. Па-ранейшаму фінансава паспяхова працуе станцыя дыягностыкі. Сярэдняя зарплата работнікаў за 9 месяцаў склала 1374 рублі, за верасень яна перавысіла 1600. Словам, арганізацыя жыве і развіваецца. Кіраўнік сказаў словы падзякі і цяперашняму калектыву Аўтапарка № 15, і ўсім яго паважаным ветэранам, пажадаў працоўных поспехаў і сямейнага дабрабыту.
Ганаровыя граматы АП-15 Аляксандр Сыцька ўручыў аператару заправачных станцый Але Агінскай, касіру Любові Кругловай, вадзіцелю аўтобуса Аляксандру Пуліновічу, токару Алегу Левановічу, манціроўшчыку шын і шыннапнеўма-тычных муфт Аляксандру Марціновічу, кантралёру тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў Яўгену Размову. Такой жа ўзнагародай адзначаны намеснік дырэктара — галоўны інжынер Ігар Арцёмчык, а Ганаровай граматай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Магілёўаблаўтатранс» — вядучы бухгалтар прадпрыемства Тамара Ашуйка (яны не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці і атрымаюць свае граматы пазней).
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5329-urachysty-skhod-kalektyvu-a-taparka-15-adby-sya-glusku#sigProIddb755cde52
Прыемна адзначыць, што на ўрачыстасці, арганізаванай «Магілёўаблаўтатрансам» днямі раней у Магілёве, сярод лепшых прадстаўнікоў транспартнай галіны імёны глушчан прагучалі таксама. Ганаровую грамату ААТ «Магілёўаблаўтатранс» за старанную працу атрымаў вадзіцель аўтобуса Сяргей Ляшчынскі, Грамату ААТ «Магілёўаблаўтатранс» — слесар па рамонце аўтамабіляў Аляксандр Мельнік.
Мяркуючы па тым, з якім добрым настроем, з якімі шчырымі ўсмешкамі выходзілі цяперашнія і былыя транспартнікі з глядзельнай залы «Арыёна», наладжаная для іх святочная імпрэза ім спадабалася: і добрыя словы кіраўніцтва, і ўручэнне заслужаным людзям заслужаных імі ўзнагарод, і добрыя вясёлыя песні, якія для іх хораша і пранікнёна спявалі мясцовыя артысты і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/5329-urachysty-skhod-kalektyvu-a-taparka-15-adby-sya-glusku#sigProId4484b63f52
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота А. ЗМІТРОВІЧ