rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 22 октября 2024 11:02

У Глускім раёне ўборка кукурузы на зерне і сілас набліжаецца да завяршэння

У Глускім раёне ўборка кукурузы на зерне і сілас набліжаецца да завяршэння

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, з 6269 пасеяных гектараў на 21 кастрычніка былі ўбраны больш за 5000 гектараў, з іх на сілас — амаль 3500. Зялёнай масы сабрана амаль 71 тысяча тон пры сярэдняй ураджайнасці 204 цэнтнеры на круг. Кукурузы на зерне зжата 1582 гектары, намалочана амаль 8 тысяч тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 50 цэнтнераў з гектара.

Разам з гэтым завяршаецца і сяўба азімых зерневых культур, працэнт выканання работ складае 95, з планавых 6100 гектараў пасеяна ўжо 5799: 2550 гектараў ячменю, 1329 гектараў трыцікале (іх сяўба ўжо завершана) і 1920 гектараў азімага жыта (план — 2271 гектар).

Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. У прыватнасці, сіласу з кукурузы нарыхтавана 61 711 тон, а ўсяго на адну ўмоўную галаву ў мясцовых гаспадарках маецца 28,34 цэнтнера кармавых адзінак, і гэта плюс 5,2 ц к. адз. да ўзроўню мінулага года.

Пачата зяблевая апрацоўка глебы, штодня на гэтых палявых работах заняты не менш як 4 адзінкі энерганасычаных трактароў. На ўчарашні дзень было апрацавана 284 гектары пры плане 6400.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея


© 2007-2025
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт