rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 26 сентября 2024 08:40

25 верасня — дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага, паэта, публіцыста, перакладчыка, нашага земляка

25 верасня — дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага, паэта, публіцыста, перакладчыка, нашага земляка

І хоць нарадзіўся Сяргей Іванавіч у 1913 годзе ў мястэчку Нобель (на той час Пінскі павет Мінскай губерні, цяпер тэрыторыя Украіны), сваім родным мястэчкам, сваім «гняздом», сваім «пачаткам» лічыў іменна Глушчыну, куды сям’я пераехала ў 1914-м.

«Смыліць, як на сэрцы насечка, Як самы шчаслівы радок: Мястэчка, мястэчка, мястэчка — Навек дарагі гарадок», — гэта пра наш Глуск.
Сёння, у дзень нараджэння паэта, давайце згадаем ягоныя вершы. Напрыклад, вось такі:

Сяргей Грахоўскі. Родны кут

(Забыць цябе не маю сілы. Я. Колас)
Даўно ў мяне сталічная прапіска,
Утульны дом, і боль, і радасць тут,
А хатка, дзе гайдалася калыска, —
Адзіны мой і самы родны кут.

За пушчамі, за сінім небакраем —
Мая радня, равеснікі мае.
Іх песня то звініць, то замірае
І мне дасюль спакою не дае.

Ссівелымі за лета палынамі
Да ціхай затуманенай ракі
Ідуць па сцежках, вытаптаных намі,
Узяўшыся за рукі, юнакі.

Тут іх зямля, яны заўсёды дома.
Сыны і дочкі воінаў і ўдоў.
Камбайнеры, сяўцы і аграномы
Праславілі зямлю сваіх дзядоў,

Што некалі гібелі пры лучыне
І мералі абораю загон.
А ў нас прастор, што не абняць вачыма,
І болей Глускі не глухі раён.

Мой родны кут — вытока ўсіх вытокаў,
Перад табой схіляю галаву
І адчуваю сілу родных токаў,
Дзеля цябе працую і жыву.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт