rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 09 июля 2024 14:32

На палях Глускага раёна

На палях Глускага раёна

Шмат сіл і намаганняў прыкладаюць аграрыі Глускага раёна для таго, каб нарыхтаваць як мага больш якасных кармоў для грамадскага статка. Цягам зялёнага жніва ўжо нарыхтавана 1774 тоны сена, або трэцяя частка ад патрэбнага (нават крыху болей, 35 працэнтаў), у «Турыно-агра» гэты паказчык самы высокі — 85 працэнтаў. Сенажу ў раёне назапашана больш за 37 тысяч тон, або 61 працэнт да задання, пры тым што ў РАПТЗ план нарыхтоўкі гэтага грубага корму выканалі і перавыканалі: сенажу тут нарыхтавалі 9600 тон. Увогуле корманарыхтоўка сяголета ідзе апераджальнымі тэмпамі: на ўмоўную галаву зараз нарыхтавана 9,16 цэнтнера кармавых адзінак, гэта плюс 3,9 да леташняга перыяду. Зялёнае жніво прадаўжаецца, усе гаспадаркі прыступілі да другога ўкосу шматгадовых траў, 476 гектараў — гэта, лічы, пачатак работ, бо планавая плошча — 5300 га.

Падыходзіць да завяршэння такі важны від палявых работ, як падкормка кукурузы: з планавых 6033 падкормлена 5825 гектараў, або 96 працэнтаў ад задання, а ў «Турыно-агра» работа выканана поўнасцю.

Працягваецца ўборка азімага ячменю: на раніцу панядзелка культура ўбрана з 1165 гектараў, гэта 48 працэнтаў адносна 2444 патрэбных га. Гэта лічбы ў сярэднім па раёне, па гаспадарках карціна даволі няроўная. У ААТ «Турыно-агра» зжата 144 гектары з 300 планавых, у «Зары Камуны» 111 з 284 гектараў, у «Глускай Зары» — 134 гектары з 530, у аграфірме «Слаўгарадскі» — 316 з 400 пасеяных, 304 гектары з 400 убралі ў эксбазе «Глуск», 156 з 530 гектараў зжалі ў РАПТЗ. Па раёне намалочана 1746 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га. Сама добра азімы ячмень урадзіў сяголета ў райаграпрамтэхзабеспячэнні, тут яго намалочваюць 19,3 цэнтнера на круг.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт