rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 08 июля 2024 15:20

Глушчан сабрала Купалле

Глушчан сабрала Купалле

З купальскімі песнямі і гульнямі, карагодамі вакол вогнішча святкавалі глушчане і госці райцэнтра адно з самых старажытных і загадкавых святаў — Купалле.

Народнае гулянне сабрала шмат людзей, з сямі вечара захапіла як дзяцей, так і дарослых. Месца ўсім хапіла на бульвары Грахоўскага каля галоўнай сцэны: тут вам і тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было набыць духмяныя купальскія вяночкі (іх тут жа плялі з палявых і лугавых кветак, траў і галінак), пагуляць у віктарыну, паспытаць фітачай, тут вам і гульнёва-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, юныя ўдзельнікі свята не супраць былі патанчыць, павадзіць карагоды, паўдзельнічаць у конкурсах, стужкамі ўпрыгожыць бярозавыя галінкі і загадаць жаданні. Даспадобы прысутным прыйшлося і тэатралізаванае прадстаўленне на галоўнай сцэне. Непадалёку ад яе таксама было шматлюдна і мітусліва, вялікія чэргі сабраліся каля гандлёвых радоў з рознымі пачастункамі і бяспройгрышнай латарэяй, каля дзіцячых атракцыёнаў.

Як заўсёды асаблівы каларыт святу надало купальскае вогнішча. Лічыцца, што купальскі агонь вызваляе ад усяго дрэннага і негатыўнага. Узяўшыся за рукі, людзі стварылі вялікае кола, і нават не адно, бо шмат жадаючых было далучыцца да святкавання, дакрануцца да народных вытокаў, з’яднацца з землякамі, з прыродай, пакінуць дрэнныя думкі ў купальскім агні.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт