rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 01 июля 2024 08:06

На Глушчыне пачалося жніво

На Глушчыне пачалося жніво

Жніво сёлета пачалося на Глушчыне раней, чым звычайна: 25 чэрвеня. Дзеля цікавасці і параўнання мы адшукалі ў архіве раёнкі мінулагоднія звесткі: тады першы камбайн выйшаў на поле 5 ліпеня, і ці не на тое самае поле блізу Веснава, што і гэтым разам. Ну дык яно і добра, што калоссе на некаторых палях ужо саспела і можна збіраць ураджай.

Праўда, гэта ўсё лірыка, а калі гаварыць пра справу, то факт ёсць факт: у другой палове дня 25 чэрвеня ў Глускім раёне прыступілі да выбарачнай ўборкі зерневых. Першым на палеткі выйшаў экіпаж ААТ “Турыно-агра” — старшы камбайнер Ілья Заяц і камбайнер Андрэй Няборскі (на здымку). Абодва, нягледзячы на маладосць, людзі ў сельскай справе вопытныя. Ілья, зараз вадзіцель райаддзела па надзвычайных сітуацыях, пачынаў сваю працоўную біяграфію ў “Турыно-агра” (тады СПК “Дружба”), быў вадзіцелем, быў камбайнерам, і цяпер ён таксама прыйшоў на дапамогу роднай гаспадарцы. Сямнаццацігадовы Андрэй камбайнерскую навуку пераймаў ад свайго бацькі Юрыя Няборскага, а ўвогуле для яго гэта трэці ўборачны сезон.



На наступны дзень, 26 чэрвеня, у “Турыно-агра” працавала ўжо два зернеўборачныя камбайны, яшчэ два выйшлі на палі эксбазы “Глуск”.

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 27-га ў раёне было зжата 53 гектары, усяго ж патрэбна ўбраць азімы ячмень на 2444 гектарах. Найбольшыя плошчы гэтай культуры, па 530 га, — у Глускім РАПТЗ і “Глускай Зары”, найменшая, 284 га, — у “Зары Камуны”. Аграфірме “Слаўгарадскі” і эксбазе “Глуск” трэба ўбраць па 400 гектараў азімага ячменю, “Турыно-агра” — 300 га.

Крыху пра іншыя палявыя работы. Прадаўжаецца ў гаспадарках раёна корманарыхтоўка. Сена назапашана на ўчарашнюю раніцу 1337 тон, або 26 працэнтаў ад неабходнага. Тут да завяршэння блізкія ў “Турыно-агра”, дзе маецца 75 працэнтаў (заданне 545 тон). Сенажу для грамадскага статка нарыхтавалі ў раёне крыху больш за 28 тысяч тон, гэта 46 працэнтаў. Па сенажы таксама найбольшы працэнт выканання ў аграрыяў “Турыно-агра”: 71 (4580 тон).

А. ВАЛОШКА
Фота А. ЗМІТРОВІЧ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт