rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 17 июня 2024 10:25

Незвычайны пешаход. У фотааб'ектыве — еўрапейская балотная чарапаха

Незвычайны пешаход. У фотааб’ектыве — еўрапейская балотная чарапаха

Вось такі незвычайны пешаход, якога вы бачыце на фотаздымку, трапіўся ў канцы мая на шляху работнікаў Глускага раёна электрасетак. Брыгада ехала на свой рабочы аб’ект, а чарапаха сунулася па сваіх неадкладных справах. Пра чарапашую хуткасць добра вядома, таму хлопцы, крыху паназіраўшы за такой рэдкай у нас рэптыліяй, акуратна перанеслі яе на ўзбочыну — у тым напрамку, куды яна і кіравала. Пра кароткую фотасесію таксама не забыліся, а фотаздымкі і відэа перадалі нам у рэдакцыю, за што вялікі дзякуй (пабачыць іх больш вы можаце ў тэлеграм-канале «Глуск инфо»).

Добра разгледзеўшы прыгажуню (прынамсі, на наш густ), мы зрабілі вывад: гэта еўрапейская балотная чарапаха. Між іншым, гэта ўвогуле адзіны від чарапах, які ёсць у Беларусі. Раней, да меліярацыі Палесся, еўрапейская балотная чарапаха была ў нас даволі распаўсюджанай, зараз жыве толькі ў паўднёвай частцы краіны, у басейне Прыпяці. Наша Пціч якраз да гэтага басейна адносіцца.

Жывуць еўрапейскія балотныя чарапахі каля трыццаці гадоў, але пабачыць іх няпроста. Па-першае, від рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, адносіцца да 3-й катэгорыі прыродаахоўнага значэння (прысвойваецца відам, якія могуць знікнуць). Па-другое, ад чатырох да шасці месяцаў чарапахі праводзяць у спячцы — зарываюцца ў глей і адпачываюць. Таму і выбіраюць для жыцця вадаёмы са спакойнай вадою, ціхія завадзі, неглыбокія балотцы. Яшчэ вучоныя сцвярджаюць, што балотныя чарапахі вельмі асцярожныя, у іх востры зрок, яны адчуваюць вібрацыю нават ад самых лёгкіх крокаў і пры самай нязначнай небяспецы хаваюцца ў вадзе.

А вось у канцы мая — пачатку чэрвеня самкі балотных чарапах губляюць сваю асцярожнасць, выбіраюцца са сваіх утульных і бяспечных вадаёмаў і выпраўляюцца туды, дзе ёсць добра прагрэты пясок — уладкаваць гняздо і адкласці яйкі. На жаль, па ацэнках вучоных, да наступнай вясны з патомства выжывае не болей за пяць працэнтаў чарапашанят. Дык вось, у гэты перыяд, калі самка спяшаецца прадоўжыць род, яе можна сустрэць у самых нечаканых месцах.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт