rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 31 мая 2024 09:24

У Глускім раёне ідзе нарыхтоўка кармоў


У Глускім раёне ідзе нарыхтоўка кармоў, першым укосам скошана 613 гектараў шматгадовых траў, звезены яны з плошчы 178 гектараў. План першага ўкосу складае 6180 гектараў. Згодна з інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, самыя вялікія плошчы, адведзеныя пад зялёнае жніво, сяголета ў аграфірме «Слаўгарадскі» — больш за паўтары тысячы гектараў, 1200 га шматгадовых траў патрэбна скасіць у эксперыментальнай базе «Глуск», за тысячу гектараў — у «Глускай Зары», далей ідуць РАПТЗ — 810 гектараў, «Турыно-агра» і «Зара Камуны» — 790 і 780 гектараў адпаведна.

Травы сяголета выраслі добрыя, гэтаму спрыяла сакавіцкае цяпло і дастатковая колькасць вільгасці, тлумачыць галоўны аграном ТАА «БНБК-АГРА Глуск» Валерый Глаз і паказвае на густы валок толькі скошанай травы. На полі, што насупраць мікрараёна «сем вятроў», адкуль мы і пачалі наш сумесны рэйд, шматгадовыя бабова-злакавыя травы касіў Міхаіл Зельманчук з механізаванага атрада МТС, створанай пры «БНБК-АГРА Глуск», за модульнай ратацыйнай касілкай (КМР-9) заставаліся шырокія, каля трох метраў, пракосы і роўныя рады сакавітай травы.

На полі перад вёскай Падкалендай (гэта другая кропка маршруту) скошаную роўнымі радамі траву падбіраў КВК-800, высокапрадукцыйны кормаўборачны комплекс здрабняе на сянаж і адначасова грузіць правяленую масу ў кузаў трактара. За рулём камбайна — яшчэ адзін механізатар МТС Аляксандр Чыгір. На адвозцы «зялёнкі» былі заняты тры адзінкі тэхнікі. Калі мы пад’ехалі на поле, ад кормаўборачнага камбайна ад’язджаў Станіслаў Дубенка, яму на змену прыехаў і стаў пад пагрузку Васіль Патачыц, ужо каля сянажнай траншэі мы сустрэлі Уладзіміра Дроба, усе тры трактарысты працуюць у Глускім райаграпрамтэхзябеспячэнні. Менавіта гэта гаспадарка першай і пачала нарыхтоўку кармоў. Пры закладцы сянажнай траншэі зялёную масу трамбаваў «Амкадорам» Анатоль Дзяшчэня, таксама механізатар РАПТЗ.





Глускаму райаграпрамтэхзабеспячэнню сяголета патрэбна нарыхтаваць амаль 9400 тон сенажу, будзе закладзена сем-восем сянажных траншэй, расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Іван Туміловіч, віды на ўраджай шматгадовых траў добрыя, на круг можна ўзяць 150–160 цэнтнераў. За першы дзень было скошана 48 гектараў бабова-злакавых траў.

З зялёным жнівом марудзіць не трэба, гаворыць галоўны аграном «БНБК-АГРА Глуск» Валерый Глаз, травы зараз у самай пары, як толькі гаспадаркі завершаць сяўбу кукурузы (на 27 мая заставалася пасеяць 186 гектараў), усе актыўна ўключацца ў корманарыхтоўку.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт