rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 17 мая 2024 13:38

На палях Глускага раёна

На палях Глускага раёна

Веснавая сяўба ў Глускім раёне праведзена на 70 працэнтаў да плану: яравыя культуры пасеяны на плошчы 7629 гектараў, гэта зерневыя і зернебабовыя, а таксама аднагадовыя травы і кукуруза. Сярод мясцовых гаспадарак бліжэй за ўсіх да завяршэння сяўбы «Глуская Зара», тут працэнт выканання работ складае 79, а засеяная плошча — амаль паўтары тысячы гектараў. Больш за 1800 гектараў, або 73 працэнты да патрэбнага, засеяна яравымі ў «Слаўгарадскім».

Кукурузы ў раёне патрэбна пасеяць 5750 гектараў, пасеялі 3495, або 61 працэнт да плану. Пры гэтым на зерне культуру пасеялі поўнасцю, усе запланаваныя 2200 гектараў, зараз вядзецца сяўба кукурузы на сілас. Высокімі тэмпамі ідзе работа ў «Глускай Зары» (66%), эксбазе «Глуск» (65%) і «Турыно-агра» (64%). Самая вялікая плошча адведзена пад кукурузу ў аграфірме «Слаўгарадскі» — 1300 гектараў, пасеяна 762, або 59% да патрэбнага.

План сяўбы аднагадовых траў складае 1960 гектараў, пасеяна іх 970, работы прадаўжаюцца, шматгадовыя травы ў раёне пасеяны поўнасцю — 885 гектараў. Завершана таксама і другая падкормка азімых зерневых на зерне — 5609 гектараў, вядзецца падкормка зерневых яравых культур: работа выканана на 958 гектарах з 3164 патрэбных. Зараз аграрыі апрацоўваюць ад пустазелля зерневыя культуры: праведзена хімпраполка 3398 гектараў азімых і 1005 гектараў яравых.

Пяць раёнаў вобласці, у тым ліку і Глускі, прыступілі да касьбы: у раёне на корм жывёле скошана 24 гектары шматгадовых траў, нарыхтоўку кармоў у нас яшчэ не пачыналі.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 16 мая




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт