rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 14 марта 2024 14:46

У сярэдняй школе № 2 Глуска прайшло мерапрыемства «Гучы, родная мова!»

У сярэдняй школе  2 Глуска прайшло мерапрыемства «Гучы, родная мова!»

«Гучы, родная мова!» — так называлася адно з мерапрыемстваў, што прайшло ў рамках тыдня беларускай мовы ў СШ № 2 і было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Пра яго рэдакцыя даведалася ад настаўніцы беларускай мовы Ганны Якаўлеўны Усік.

«На сустрэчу са школьнікамі мы запрасілі таленавітую жанчыну, паэтэсу, нашу зямлячку Любоў Паўлаўну Ляпко, менавіта яна з’яўляецца аўтарам мілагучнай песні „Глушчына“, — расказала Ганна Якаўлеўна. — Гэта песня гучала на нашым мерапрыемстве. Любоў Паўлаўна павіншавала школьнікаў са святам роднай мовы, прачытала свой цудоўны верш „Маці“. Зразумела, гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, пра нашу Беларусь, іх чыталі вучні другога — адзінаццатага класаў. Дзеці добра пастараліся, падрыхтаваліся і чыталі вельмі выразна, таму ўсім былі ўручаны дыпломы ўдзельнікаў. Думаецца, не было сумна і гледачам, вучням пятага — шостага класаў: яны актыўна адгадвалі загадкі, называлі казку па яе пачатку, тлумачылі сэнс такіх „смачных“ беларускіх слоў, як „вырай“, „хрушч“, „шаршатка“, „дзічка“. Я пераканана, што такія заняткі патрэбны дзецям, праз іх яны больш пазнаюць родную мову, маюць магчымасць яшчэ раз дакрануцца да культуры нашых продкаў, адчуць прыгажосць роднага слова».

За ўдзел у мерапрыемстве дыпломы атрымалі Іван Толсцік, Станіслаў Бяствіцкі, Ганна Касько, Сафія Пастушонак, Аляксандр Лугін, Арцём Сыцько, Валерыя Зязюлькіна, Хрысціна Калянкевіч, Ягор Лісіца, Дар’я Чарніцына, Аляксандр Патапейка, Яўген Шчэрба, Станіслаў Фядосаў, Ангеліна Масюк, Святлана Міхайлёнак, Паўла Лясун, Вольга Кураленя, Уладзіслаў Купчэня.

Запісала Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота даслана школай № 2




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт