rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 13 марта 2024 09:10

На Глушчыне актывізаваліся палявыя работы

На Глушчыне актывізаваліся палявыя работы

З надыходам вясны ў Глускім раёне актывізаваліся палявыя работы. У прыватнасці, вывезеную зімой на палі арганіку пачалі ўносіць у глебу, гэту работу выконваюць усе гаспадаркі. На пачатак гэтага тыдня агульнымі намаганнямі была ўнесена амаль 51 тыс. т угнаення (пры плане 207 тыс. т).Разам з гэтым пад яравую сяўбу ўносяцца мінера-льныя ўдабрэнні, у прыватнасці хлорысты калій. Вядуць гаспадаркі і доглядавыя работы. Як расказалі рэдакцыі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы, азімых зерневых у раёне пасеяна 6109 га, перазімавалі яны няблага, і цяпер выкон-ваецца першая іх падкормка вадкімі ўдабрэннямі (КАС), два апырсквальнікі «Раса» працуюць у РАПТЗ і «Глускай Зары»: падкорм-лена 350 га азімых.

Там, дзе гэта магчыма, аграрыі пачалі веснавое ўзворванне глебы, пры плане 7267 га ўзарана 430. Яравых зерневых і зернебабовых культур на зерне сяголета плануецца пасеяць 4220 га, аднак тэмпературны фон яшчэ не дазваляе гэта рабіць, а вось бяспокрыўную сяўбу шматгадовых траў ужо можна весці, засеяная такім чынам плошча складае 100 га.

Т. ЛУГАВАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт