rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 24 января 2024 08:55

У Глускім РАУС падвялі вынікі работы за 2023 год

У Глускім раённым аддзеле ўнутраных спраў падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2023 год, абмеркавалі планы на бягучы. Удзел у нарадзе прыняў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Уладзіслаў Кавалёў.

За мінулы год на тэрыторыі Глускага раёна не было цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Знізілася колькасць злачынстваў у грамадскіх месцах (з 26 да 18), здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення (з 38 да 30), радзей рэгістраваліся крадзяжы (59 супраць 69 у 2022-м). Разам з тым павялічылася колькасць махлярстваў (з 4 да 17), кіберзлачынстваў (з 13 да 17). Больш стала злачынстваў у сельскай мясцовасці, сярод раней судзімых. У цэлым у раёне за мінулы год зарэгістравана 163 злачынствы (за 2022-гі — 135). Было 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 6 атрымалі раненні.

Па-ранейшаму прыярытэтнымі задачамі, якія стаяць перад супрацоўнікамі райаддзела міліцыі, застаюцца прафілактычная работа ў сферы сямейна-бытавых адносін, з асобамі, якія стаяць на ўліку ў РАУС, супрацьдзеянне алкагалізацыі насельніцтва. Усё гэта магчыма пры ўмове цеснага ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі службамі.

На нарадзе не толькі падвялі вынікі работы, але і адзначылі лепшых супрацоўнікаў. Так, за праяўленую прафесіянальную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Граматай УУС Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку старшы лейтэнант міліцыі Мікалай Любанец. Падзякай начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адзначаны інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы маёр міліцыі Сяргей Касько і вядучы спецыяліст (па рэгістры насельніцтва) групы па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Сцефановіч. Падзяка начальніка райаддзела ўнутраных спраў аб’яўлена начальніку штаба маёру міліцыі Вользе Сачок і інспектару ДПС аддзялення ДАІ лейтэнанту міліцыі Уладзіславу Багуну.

Ганна АЎТУХОВА
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт