rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 11 октября 2023 09:40

Глушчане на абласным свяце

Магілёўшчына адсвяткавала «Дажынкі-2023». Свята сяголета прымала гасцінная Хоцімшчына. Сюды 7 кастрычніка з’ехаліся дэлегацыі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Зразумела, глушчане таксама адгукнуліся на запрашэнне, хоць дарога зусім не блізкая, ды і надвор’е не надта спрыяла, дождж з ветрам не лепшыя спадарожнікі гулянняў. І ўсё ж свята адбылося, яно было напоўнена яркімі восеньскімі фарбамі, музыкай, спевамі, вабіла кірмашовым багаццем і разнастайнасцю выстаў і тавараў. «Глускі падворак», багаты, шчодры, абстаўлены не толькі з густам, але і з гумарам, зусім не страціўся, не згубіўся сярод творчых прэзентацый іншых раёнаў. Годна глядзеўся і глускі каравай. Словам, Глушчына не адстала ад іншых і ўнесла свае фарбы, сваю адметнасць у гэта агульнае свята. Свята працаўнікоў вёскі. Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці прайшла зладжана, і ўсе, хто ў ёй быў задзейнічаны, спрацавалі ў поўнай меры і ў поўным аб’ёме, адзначыў губернатар Анатоль Ісачанка. Сярод раёнаў пераможцамі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2023 годзе сталі Горацкі (1-е месца), Шклоўскі (2-е месца) і Бялыніцкі (3-е месца). На «Дажынках» былі адзначаны і асобныя перадавікі. Старанныя працаўнікі ёсць у кожным раёне. Сярод работнікаў АПК вобласці, працу якіх адзначылі на фестывалі-кірмашы ў Хоцімску, былі і глушчане. Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Турыно-агра» Мікалай Ляпко. Механізатар ААТ «Эксперыментальная база «Глуск» Валерый Навічонак ад рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў сертыфікат (пуцёўку) на аздараўленне ў адным з прафсаюзных санаторыяў. Віншуем іх з узнагародамі!

Мікалай Ляпко, Валерый Навічонак

Т. ЛУКАШЭВІЧ

При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт