Яна не тое каб вялікая, аднак адметная. Справа ў тым, што ў музеі выстаўлены кнігі з уласнай калекцыі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча, гэта кнігі яго аўтарства, яго асабістыя экзэмпляры, з імі вучоны працаваў, на палях і між радкоў — заўвагі, адзнакі, зробленыя яго рукою. На выстаўцы больш за дваццаць кніг, у тым ліку «Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі» 1957 года — першая кніга, выдадзеная Фёдарам Янкоўскім.
Не так даўно ў раённай газеце мы згадвалі нашага земляка, калі расказвалі пра прыезд яго родзічаў у Глуск. Менавіта тады яны пакінулі супрацоўнікам музея ў часовае карыстанне кнігі з сямейнай спадчыны. Думаецца, пагартаць іх будзе цікава не толькі настаўнікам-філолагам. Прыходзьце ў музей, выстава прадоўжыцца да канца кастрычніка.