https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/3739-pesni-vystavy-gandljovy-kirmash#sigProId41c6bd8c15
Нават чатыры ў адным, бо таксама на бульвары, насупраць міні-рынка, раённае спажывецкае таварыства наладзіла гандлёвы кірмаш з прысмакамі ўласнай вытворчасці, некаторыя з іх, каўбаскі (народная назва «пальцам піханыя») і шашлыкі, смажыліся прама на месцы, іх апетытны пах разносіўся і вабіў людзей, мабыць, не менш, чым гукі музыкі з канцэртнай пляцоўкі. Не скажу, што сабралася доўгая чарга, але ўсё ж такі пакупнікі падыходзілі, куплялі, хто мясное, хто мучное, хто папіць, адны бралі з сабой, іншыя сілкаваліся на месцы, за столікамі. А што — сядзі, частуйся, слухай музыку — класіка святочнага дня. Да таго ж музыку добрую.
https://glusk.gov.by/news/news-raion-ru/item/3739-pesni-vystavy-gandljovy-kirmash#sigProId1aa3bf270a
Мясцовыя артысты віншавалі гледачоў з Днём народнага адзінства і песні спявалі пра тое, што яднае, збліжае, напаўняе наша жыццё, робіць нас мацнейшымі — пра шчасце і каханне, пра родныя мясціны і любоў да роднай зямлі, пра нашу Беларусь. Людзі слухалі, падпявалі, падтрымлівалі спевакоў апладысментамі, а пры сустрэчы са знаёмымі таксама віншавалі адзін аднаго. Маладое свята набірае сілу і папулярнасць у народзе.
Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара