З 14 верасня ў цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» стартаваў паказ галоўнай прэм’еры года ад «Беларусьфільма», мастацкага фільма «На другім беразе» (пачатак сеансаў у 16:00 і 18:00), 15 верасня яго пакажуць у 12:00, 16 і 17 верасня сеансы пачынаюцца ў 12:00 і 18:00.
У пятніцу, 15 верасня, у 15:00 у цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Мы розныя, але мы адзіныя».
У сам дзень свята, 17 верасня, у 10:00 ад мемарыяльнага комплексу «Воінская Слава» стартуе аўтапрабег «Сіла ў адзінстве». У 15:00 у «Арыёне» пачнецца канцэрт «За адзіную Беларусь!», будзе наладжана фотавыстава «Мінулае і цяперашняе». На бульвары Грахоўскага з 13:00 будуць працаваць гандлёвыя рады ад раённага спажывецкага таварыства з прысмакамі ўласнай вытворчасці. У 20:00 у «Арыёне» пачнецца танцавальная праграма «Мы — разам!»