rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 24 июля 2023 10:41

Атракцыён несусветнай дурасці. Усё гэта было б смешна, калі б не было так прыкра

Атракцыён несусветнай дурасці. Усё гэта было б смешна, калі б не было так прыкра

Самае яркае ўражанне мінулага тыдня — убачанае ў тэлеперадачы, а пасля прачытанае ў афіцыйным паведамленні Следчага камітэта. Як, вы не чулі? Не здагадваецеся нават, пра што гэта я? Тады, калі дазволіце, кароткі адвольны пераказ.

Аказваецца, у гісторыях пра маіх любімых махляроў, якія звоняць на месенджар з філіпінскага нумара і прадстаўляюцца супрацоўнікам банка ці праваахоўных органаў, ёсць працяг, яшчэ мудрэйшы, чым спісанне грошай з рахункаў асабліва даверлівых грамадзян. Што можа быць мудрэй? Працытую Следчы камітэт. «Аферысты працуюць па звыклай схеме. Яны звязваюцца з грамадзянамі па тэлефонах і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка або праваахоўных органаў. Ашуканцы пераконваюць беларусаў перавесці ім буйную суму. Пасля гэтага прапануюць падпаліць службовы аўтамабіль або будынак ваенкамата ў абмен на скрадзеныя грошы. Пры адмове беларусам паступаюць пагрозы.

Ашуканцы таксама не грэбуюць шантажом і зневажаннямі. Пацярпелымі становяцца людзі розных узростаў і прафесій. Пры гэтым часцей за ўсё ахвярамі становяцца жанчыны. Ашуканцы тэлефануюць з тэрыторыі Украіны. Сярод іх ахвяр былі жыхарка Гродна і жыхар Вілейкі. У першым выпадку пацярпелую прымусілі падпаліць міліцэйскі аўтамабіль. У другім выпадку пацярпелы падпаліў адну машыну, а ў другой разбіў шкло. Абое абвінавачваюцца ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў. Акрамя таго, жыхарку Баранавіч спрабавалі прымусіць падпаліць ваенкамат. Жанчына своечасова ўсвядоміла, да чаго яе падштурхоўваюць зламыснікі, і звярнулася ў міліцыю...»

а даволі сухім пераказам — чалавечыя трагедыі і фактычна паламанае жыццё. Асабліва паказальны першы выпадак, пра жыхарку Гродна. Вось толькі ўявіце: дарослая жанчына, атрымаўшы паведамленне з украінскага нумара, што на яе імя махляры спрабуюць узяць крэдыт, без сумненняў у гэта верыць, усталёўвае на свой тэлефон праграму, якая дае магчымасць кіраваць усімі данымі тэлефона на дыстанцыі. У яе яшчэ застаецца шанц не ўвязвацца ў авантуру: «супрацоўнікі банка» нібыта для таго, каб выкрыць махляроў і выратаваць яе, прапануюць ёй узяць сапраўдны крэдыт, але яна адмаўляецца. Тады ёй прапануюць аформіць банкаўскі ўклад ну пад вельмі выгадны працэнт. І яна — пагаджаецца. Прычым, разумеючы, што чым больш укладзеш грошай, тым большы працэнт атрымаеш, яна прадае «ювелірку» і (не падайце з крэсла!) кватэру. Усе грошы жанчына дыстанцыйна пераводзіць «на выгадны ўклад», а насамрэч на картку «левага» чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі. Ні на секунду не задумваючыся пра тое, а ці не схадзіць у банк самой, або пра тое, як аформілі яе ўклад без яе подпісу, без прад’яўлення пашпарта. Элементарныя рэчы, пачатковы курс прадмета «прававая адукаванасць». Якая-якая адукаванасць? Не, не чулі...

Далей — болей. З няшчаснай ахвяры пачынаюць адкрыта здзекавацца. Зноў звоняць ёй на нумар і абяцаюць вярнуць грошы, калі яна запіша і выкладзе ў сеціве ролік з воклічамі накшталт «Слава Украіне!» і пажаданнямі смерці іншаму боку ваеннага канфлікту. Што яна і робіць, і відэа разлятаецца па прасторах інтэрнэту. Грошы ёй, канешне, ніхто не вяртае, затое звоніць (зноў не з беларускага нумара) «супрацоўнік МУС», які абяцае выкрыць махляроў, вярнуць пацярпелай грошы пры адной умове. Яна павінна... падпаліць патрульную міліцэйскую машыну. І што вы думаеце? Яна ідзе і падпальвае!.. Цяпер мае адсутнасць грошай і жылля і крымінальную справу. Толькі таму, што аднойчы адказала на званок з незнаёмага нумара, нават не задумаўшыся, а хто б гэта мог з такога нумара званіць...

Дзве наступныя гісторыі па сваім развіцці вельмі падобныя на першую. Мужчыну з Вілейкі развялі на дзесяць тысяч і паабяцалі прыгнаць новую машыну, калі пашкодзіць дзве іншыя ў Маладзечне. І дарослы дзядзька едзе ў Маладзечна, адну машыну падпальвае, у другой разбівае шкло. Дзе мазгі? Ці настолькі засланіла вочы перспектыва атрымаць штосьці на халяву? Жанчына з Баранавіч аказалася крыху разумнейшай. Праўда, не адразу. Спачатку ўсталявала і праграму доступу на тэлефон, і ўзяла ў банку крэдыт на трыццаць пяць тысяч, і перавяла грошы на ўказаны махлярамі рахунак. Мазгі ўключыліся толькі тады, калі ўзамен на вяртанне грошай ёй прапанавалі падпаліць будынак ваенкамата. Тады яна і пайшла ў міліцыю. Грошай ёй ніхто не вярнуў, праз праграму дыстанцыйнага доступу павыдалялі з яе тэлефона ўсё, што можна было, яшчэ і званілі-здзекаваліся, расказваючы, якія ўсе беларусы і яна ў прыватнасці несусветныя дурні. Пра гэта яна расказвае цяпер са слязьмі, не ўсвядоміўшы яшчэ, пэўна, як ёй, па сутнасці, пашанцавала: спынілася літаральна за крок ад крымінальнай справы...

Тут следчыя і псіхолагі аналізуюць: маўляў, ахвярамі становяцца людзі ўразлівыя, эмацыянальна нестабільныя. Але мне здаецца, што тут яшчэ адзін важны момант. Гэта людзі, скажам так, недастаткова адукаваныя (і тут не ў ступені атрыманай адукацыі справа), якія, атрымаўшы ў рукі сучасны гаджэт і так-сяк асвоіўшы яго функцыі, наіўна і самаўпэўнена думаюць, што трымаюць у руках увесь свет і ўмеюць з ім упраўляцца. А як там нядаўна сказаў пра інтэрнэт Прэзідэнт? «Вялікая гэта справа, але і памыйніца добрая». Пра памыйніцу і пра тое, што асобныя элементы гэтага свету небяспечныя, некаторыя пачынаюць разумець ужо вельмі позна. Іх учынкі і дзеянні выглядаюць такой несусветнай дурасцю, што падобныя на атракцыён у тэатры абсурду. Чаму яны так робяць? Думаю, што вось гэта самаўпэўненае «я ва ўсім разбіраюся, у мяне ўсё пад кантролем» іграе тут не апошнюю ролю.

«А хто там ідзе?» — «Беларусы». «А што яны нясуць?» — «Сваю дурасць». Даруйце, дзядзька Янка, вы б такога не напісалі. Каб толькі нікому сёння мы не давалі нагоды так напісаць — вось у чым загвоздка...

Алена ЛЯЎКОВІЧ, zviazda.by




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт