rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 26 марта 2019 14:42

Шаснаццаць арганізацый і ўстаноў прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў у Глуску 23 сакавіка

Шаснаццаць арганізацый і ўстаноў прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў у Глуску 23 сакавіка. Па словах начальніка аддзела па землеўпарадкаванні райвыканкама Вячаслава Асташэвіча, у справе навядзення парадку прымалі ўдзел як дарослыя, так і дзеці.

У прыватнасці, школьнікі прыбіралі парк каля школы № 2 і дарогу, што вядзе да зоны адпачынку «Лодачная станцыя» (там, дзе ўжо падсохла), бялілі дрэвы ў садах. Працоўным калектывам таксама былі выдзелены тэрыторыі гарпасёлка: каму — прылягаючыя да прадпрыемства, каму — агульнага карыстання. Так, работнікі дзіцячага садка № 3 падмялі тэрыторыю вакол храма Раства Хрыстова, што па вуліцы Жыжкевіча. Аддзел па адукацыі, спорце і турызме працаваў у раёне стадыёна, на гарадскім вале (завулак Рачны), выдаляў расліннасць па завулку Паркавым. Дарожнікі з ДРБУ-213 наводзілі парадак і спільвалі кусты на з’ездзе з вуліцы Гагарына на Рачную (перад мостам праз Пціч). У ліку іншых тэрыторый работнікам «Жылкамгаса» было даручана месца перакрыжавання вуліц Гагарына і Горкага. Пасля чысткі канала П-2-1 (што працякае паўз гаспадарчы магазін і перасякае вуліцу Луначарскага) работнікі ПМК-86 разроўнівалі глебу па яго краях. Навядзеннем парадку на сваёй аўтабазе займалася раённае спажывецкае таварыства, але пафарбаваныя вароты — толькі пачатак справы, заўважыў Вячаслаў Асташэвіч, пільнай увагі там патрабуе і ўся агароджа. Па яго словах, узорна папрацаваў на гарадскім суботніку калектыў глускага ўчастка электрасувязі: тэрыторыю агульнага карыстання, што насупраць малога прадпрыемства «Гарант», яны прывялі ў ідэальны парадак. Зрэшты, зробленым не варта задавольвацца і тым больш спыняцца на гэтым, падкрэсліў начальнік аддзела па землеўпарадкаванні, паколькі ў раёне, як і па вобласці ў цэлым, прадаўжаецца месячнік па добраў-парадкаванні, а значыць, навядзенне парадку ў Глуску і ў сельскіх населеных пунктах будзе прадоўжана. І тут мясцовая ўлада па-ранейшаму разлічвае на актыўны ўдзел у гэтай агульнай справе ўсяго насельніцтва, а не толькі працуючых, каб чыста і акуратна было каля кожнага двара, на ўсіх вуліцах і завулках.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт