rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 21 июня 2023 10:14

Сям’я Лузан з Глускага раёна на мінулым тыдні ўзяла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2023»

Сям’я Лузан з Глускага раёна на мінулым тыдні ўзяла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2023»

Сям’я Лузан з Глускага раёна на мінулым тыдні ўзяла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2023», ён праходзіў 16 чэрвеня ў Клічаве.

Безумоўна, хваляваліся, аднак жа выступілі годна, сябе паказалі, на другіх паглядзелі. Першае месца не занялі, але дадому прыехалі і з дыпломам, і з падарункамі.

Па ўмовах праекта «Уладар сяла» яго ўдзельнікамі могуць быць маладыя сем’і (аднаму з сужэнцаў не больш за 31 год), якія жывуць у сельскай мясцовасці і маюць падсобную гаспадарку. Андрэй і Дар’я Лузан і іх сынок Яўгенка жывуць у Поўстцы, абодва працуюць у ААТ «Зары Камуны», Андрэй — тэхнікам-механікам, Дар’я — бухгалтарам па раслінаводстве. Між іншым, кіраўнік гаспадаркі Юрый Алёхна не тое што адпусціў работнікаў дзеля такой справы, а ўвогуле быў задаволены, што менавіта іх маладыя спецыялісты будуць прадстаўляць раён, і ўсяляк дапамагаў. Думаецца, такая акалічнасць надавала нашым канкурсантам упэўненасці і натхнёнасці.

«Вітаем па-беларуску», «Па дровы», «Сіўка-Бурка», «Сельская спартыўная эстафета», «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі», «Лепшы сельскі падворак» і «Сюрпрыз» — гэтыя сем этапаў трэба было пераадолець удзельнікам. Да конкурсу візітовак і падвор’яў рыхтаваліся, зразумела, дома, загадзя, а ўсё астатняе — экспромт. Папіліць, пакалоць і скласці дровы, запрэгчы (мужу) і распрэгчы (жонцы) каня, спавіць немаўля (тата) і забіць роўненька-акуратна цвік (гэта ўжо мама)... З усімі заданнямі сям’я Лузан справілася, а як найлепшую яе адзначылі ў намінацыі «Самая гаспадарчая».

«Добра, што ў нас, тым болей у вёсцы, ёсць такая актыўная моладзь, такія творчыя маладыя сем’і, — зазначыла першы сакратар Глускага райкама БРСМ Кацярына Ізвозчыкава. — Калі мы прапанавалі ім удзел у конкурсе, то Андрэй і Даша крыху разгубіліся, але толькі напачатку. Там жа, на галоўнай пляцоўцы конкурсу, не выдалі ні на хвілінку свайго хвалявання. Упэўнена, гэта не першае наша з імі сумеснае мерапрыемства».

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота дадзена райкамам БРСМ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт