rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 12 июня 2023 09:06

Што ўжо зроблена у Глуску за грошы раённага суботніка


За чатыры дні падчас суботніка для падсыпкі могілак прывезлі амаль чатыры тысячы тон жвіру

Раённы суботнік, які на Глушчыне праходзіў 20 мая, гэтым разам меў два канкрэтныя накірункі прыкладання сіл і сродкаў: набыццё дыягнастычнага абсталявання для патрэб раённай бальніцы і выкананне работ па добраўпарадкаванні, а дакладна — па падсыпцы тэрыторыі новых могілак. Накірункі і справы розныя (калі не сказаць супрацьлеглыя), але, пагадзіцеся, аднолькава важныя.

Па словах галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Пятровай, заробленыя на раённым суботніку сродкі, якія будуць выдзелены райбальніцы, мяркуецца накіраваць на набыццё электракардыёграфаў на ФАПы і на частковы рамонт дзіцячай кансультацыі. Гэта патрэбна і само па сабе, і ў святле тых патрабаванняў, якія да медыцынскага абслугоўвання насельніцтва зараз прад’яўляюцца на вышэйшым узроўні.



Катлаван для адводу вады сёлета поўненькі

Так і пытанні добраўпарадкавання: мы ўсе даўно прывыклі, здаўна так павялося, што вясной найбольш старанна наводзім парадак на вуліцах, у дварах і іншых грамадскіх месцах. Гэта патрэбна, гэта правільна, таму ў рамках абласнога суботніка глушчане падмяталі, зграбалі, фарбавалі, бялілі, словам, наводзілі чысціню і парадак. Падчас раённага суботніка найбольш значныя намаганні палічылі патрэбным накіраваць на вырашэнне даўняй (ёй гады чатыры) праблемы, якая глыбока (метры на два) хвалюе глушчан: гаворка ідзе пра гарадскія могілкі (новыя). Праблема ў тым, што на ніжэйшых месцах пры капанні магіл у ямах пачынае праступаць вада... Натуральна, што гэта выклікае незадаволенасць местачкоўцаў. У газеце такія праблемныя публікацыі з’яўляліся ў 2020-м, 2021-м і 2022 гадах, цяпер вось зноў.

Згадваць зараз спачатку ўсю гісторыю з’яўлення гэтых могілак у гэтым месцы няма патрэбы, бо пра гэта і пісалася ўжо не адзін раз, і позна, на маю думку, кулакамі махаць: справа зроблена, чатырнаццаць гадоў людзі тут хароняцца. Праўда, пад націскам скаргаў і зваротаў людзей новае месца ўсё ж было хацелі знайсці: летась мясцовая ўлада звярнулася праз газету да жыхароў Глуска з просьбай прапаноўваць свае варыянты. Паступілі дзве прапановы, аднак згодна з глебавай картай раёна, у названых месцах такая самая глеба, як і на існуючых могілках.

Тым часам «Жылкамгас», на чыім балансе знахо-дзяцца гарадскія могілкі, робіць канкрэтныя захады для вырашэння праблемы. Каб адвесці грунтавыя воды з тэрыторыі могілак, побач выкапалі катлаван, у першы год вады там было мала, і тады гэта не надта паправіла сітуацыю. Зараз катлаван ужо поўненькі, хочацца думаць, што непатрэбная вада ўсё ж сыходзіць сюды. Больш таго, тады ж пачалі вазіць жоўты пясок, каб засыпаць нізіну і падняць тэрыторыю могілак. Гэтую работу прадаўжаюць і сяголета.

Калі хто цягам апошняга месяца (дзесьці з другой паловы мая) быў на тых могілках, то, пэўна, бачыў там злева ад цэнтральнага праезду і ўжо ўкатаную шырокую паласу жвіру, і следам за ёю два рады шчыльна ссыпаных гурбаў пяску. Гэта работа выканана ў рамках раённага суботніка, і выканана агульнымі намаганнямі. Жылкамгасаўскі «Амкадор» нагружаў пясок, МАЗы-дваццацітоннікі Аўтапарка № 15 яго (пясок) падвозілі на месца (за чатыры дні зроблена 198 рэйсаў, прывезена амаль 4 тысячы тон пяску), раўнялі жвір бульдозерам ПМК-86 «Вадбуд» (што засталося, таксама разраўняюць), а пасля пройдзе спецыяльны каток ДРБУ-213 і ўтрамбуе прывезены пясок.

Я была там, хадзіла, вышыня насыпанага ў асобных месцах метра паўтара будзе. Думаецца, усё гэта сапраўды дапаможа справіцца з праблемай. Трэба толькі не спыняцца, а давесці справу да канца (чытай: падсыпаць усю нізіну). Што для гэтага неабходна? Праца і грошы. Грошы на спецыяльны рахунак суботніка пачалі ўжо паступаць. Колькі іх і калі яны будуць сабраны ў поўным аб’ёме, залежыць ад нас, усіх удзельнікаў раённага суботніка. Марудзіць не варта. Не ў нашых інтарэсах.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара





При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт