rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 24 мая 2023 08:23

З ранку да вечара ў полі. На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур у «Глускай Зары» лепшы вынік — у Васіля Слука

З ранку да вечара ў полі

На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур у «Глускай Зары» лепшы вынік — у Васіля Слука. Задае тэмп у рабоце вопытны механізатар не першы год, трапляе ў лік лідараў, перадавікоў на падрыхтоўцы глебы і на сяўбе. На трактары «МТЗ-3522» гэтай вясной ён пасеяў 730 гектараў зерневых і зернебабовых, безумоўна, добра пашчыраваў на палях. Увогуле гэтыя культуры ў гаспадарцы занялі больш за 800 гектараў. Стараннасць Васіля Слука адзначыў галоўны аграном ААТ «Глуская Зара» Артур Бубіч. «Механізатар адказны, — расказаў ён, — на палях з ранку да позняга вечара, выконвае ўсё, як трэба, па тэхналогіі. А іначай і быць не можа: больш за 25 гадоў ён аддаў сельскай гаспадарцы».

Апошнім часам Васіль Слук быў заняты падрыхтоўкай глебы пад кукурузу: на яго рахунку больш за 400 гектараў плошчы. Усяго пад кукурузу ў «Глускай Зары» сёлета адвялі 1020 гектараў.

Г. АЎТУХОВА
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт