rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 16 мая 2023 10:04

Іспыт першы пройдзены. У нядзелю 14 мая выпускнікі школ Глускага раёна здавалі свой першы экзамен

Іспыт першы пройдзены. У нядзелю 14 мая выпускнікі школ Глускага раёна здавалі свой першы экзамен

У нядзелю 14 мая выпускнікі школ Глускага раёна здавалі свой першы экзамен: цэнтралізаваны — адначасова з усёй краінай, выпускны — як атэстацыя за курс сярэдняй школы — і адначасова ўступны, бо з гэтага года ЦЭ залічваецца як іспыт пры паступленні.

Экзамен праходзіў на базе глускай гімназіі. Безумоўна, аўдыторыі і ўсё астатняе неабходнае да экзамену падрыхтавалі загадзя, яшчэ ў суботу. Я быццам падгадала: прыйшла зафотадакументаваць для нашых чытачоў і для гісторыі падрыхтоўку акурат у тую хвіліну, калі прыехаў прадстаўнік фельд’егерскай службы. Ён прывёз неабходныя экзаменацыйныя матэрыялы непасрэдна з Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Валізу з матэрыяламі сустрэлі, канверты з заданнямі пералічылі (канверты не адкрывалі! я сведка), у сейф паклалі, сейф апячаталі і кабінет на сігналізацыю паставілі. Вось як! Толькі ўжо назаўтра, перад саменькім экзаменам, спецыяльная камісія экзаменацыйныя заданні дастала і вучням раздала.

Дарэчы, экзамен па адной з дзяржаўных моў — абавязковы для ўсіх адзінаццацікласнікаў, і ўсе 82 выпускнікі раёна яго здавалі. Да іх далучыўся адзін экстэрн. Экзамен па беларускай мове, расказала галоўны спецыяліст раённага аддзела па адукацыі Юлія Фралова, выбралі 15 вучняў, гэта ўсе выпускнікі з Заеліцкай (сем чалавек) і Завалочыцкай (пяць) школ, а таксама тры гімназісты. Усе астатнія абралі іспытам тэст па рускай мове.

Да месца правядзення экзамену вучняў падвозілі цэнтралізавана, на школьных аўтобусах (акрамя гімназістаў, вядома, яны ў сваю родную ўстанову самі прыйшлі), у фае працаваў выязны буфет райпо, можна было падсілкавацца і перад экзаменам (мо каму і трэба), і пасля, у чаканні таварышаў.

Што ж, першы цэнтралізаваны экзамен (прычым першы ва ўсіх сэнсах, у Беларусі такі праводзіцца ўпершыню) адбыўся, застаецца чакаць адзнак. Усе работы адразу ж былі перададзены той самай фельд’егерскай службай назад у РІКВ, там правераць і прышлюць вынікі. А ў гэту нядзелю, 21 мая, адзінаццацікласнікаў чакае другі цэнтралізаваны экзамен — па тых прадметах, якія выбралі навучэнцы. З гэтым яны вызначыліся яшчэ да 21 красавіка. Выпускнікі Глускага раёна, па словах Юліі Фраловай, будуць здаваць іспыты па матэматыцы (гэты прадмет самы масавы, яго выбралі 24 чалавекі), грамадазнаўстве (20 чалавек), англійскай мове, біялогіі, гісторыі Беларусі і Сусветнай гісторыі, хіміі (яе выбралі ўсяго 2 вучні) і фізіцы (толькі 1 чалавек).

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт