rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 16 мая 2023 10:00

Сімвалы, якія аб'ядноўваюць

Сімвалы, якія аб’ядноўваюць

Чатырнаццатага мая ў нашай краіне адзначалася свята — Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў Глуску прайшло тэматычнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі актывісты піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гутарку з імі правяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Мельнікава. Атрымаўся сапраўдны ўрок, на якім школьнікам нагадалі пра сімвалы нашай дзяржавы, якія адлюстроўваюць міралюбства, працавітасць і гасціннасць беларусаў, павагу да продкаў і свайго мінулага, непарушнасць і цэласнасць тэрыторыі нашай краіны.

Падлеткі не толькі разам выканалі гімн, але і прынеслі ўрачыстую клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Беларусі. Вось яе словы: «Мы, прадстаўнікі маладога пакалення, якое выхавана ў традыцыях павагі да гераічнага мінулага і подзвігаў продкаў, якое думкамі, пачуццямі і справамі даказвае вернасць Бацькаўшчыне, якое з гонарам бярэ на сябе адказнасць за будучыню Беларусі, клянёмся ў вернасці Дзяржаўнаму флагу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь і нашай Радзіме, якую яны сімвалізуюць. Клянёмся быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мір і згоду на беларускай зямлі і, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна і самааддана, як і нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Клянёмся назаўжды захаваць словы гэтай свяшчэннай клятвы ў сэрцы, усё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, перадаць любоў да Радзімы сваім нашчадкам!»

Гэта былі асабліва ўрачыстыя моманты сустрэчы, лагічнай кропкай якой стаў агульны фотаздымак моладзі з беларускімі флагамі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт