rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 04 мая 2023 14:31

Слаўныя сваёй працай. Раённым саветам ветэранаў створана «Кніга працоўнай славы Глускага раёна»


Фота выкарыстана ў якасьці ілюстрацыі

Ва ўсе часы менавіта людзі праслаўлялі сваёй працай і дасягненнямі тыя мясціны, дзе яны жылі. За амаль стагадовую гісторыю Глускага раёна такіх працавітых землякоў у нас было шмат. Але з часам іх імёны, на жаль, згубіліся. Каб выправіць такую крыўдную недарэчнасць і каб цяперашняе пакаленне ведала нашых герояў-працаўнікоў, раённым саветам ветэранаў (па ініцыятыве абласнога савета ветэранаў) была створана «Кніга працоўнай славы Глускага раёна».

На працягу года па крупінках збіралася інфармацыя аб глушчанах, адзначаных за ўдарную працу і дасягненні высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнамі і медалямі. Як расказала старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, звесткі пра кожнага чалавека збіралі з максімальнай колькасці крыніц. У пошуках дапамагалі ў першую чаргу мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі. Таксама бралі даныя з энцыклапедыі «Кто есть кто в Республике Беларусь». Родныя некаторых герояў-працаўнікоў, хоць, на жаль, і ў меншай ступені, таксама паўдзельнічалі ў стварэнні кнігі. У выніку матэрыялаў назбіраўся вялікі стос — «дасье» аж на 200 чалавек. «Сістэматызаваць і аформіць сабраную інфармацыю, — расказала Тамара Сямёнаўна, — нам дапамаглі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, за што ім вялікі дзякуй».

У «Кнізе працоўнай славы Глускага раёна» 123 старонкі. Там ёсць звесткі пра кіраўнікоў нашага раёна, ганаровых грамадзян, Герояў Сацыялістычнай Працы, пра глушчан, якія былі ўдастоены звання «Заслужаны», а таксама пра землякоў, узнагароджаных працоўнымі ордэнамі, медалямі. Сама кніга пакуль што існуе толькі ў двух экзэмплярах: адзін знаходзіцца ў раённым савеце ветэранаў, а другі — у Магілёве, у абласным савеце.

Безумоўна, кніга ахапіла толькі частку з вялікай колькасці нашых працавітых і заслужаных землякоў, і інфармацыя збіраецца далей. Таму старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік звяртаецца з просьбай да ўсіх глушчан, у каго ёсць звесткі пра іх родных, адзначаных высокімі працоўнымі ўзнагародамі, а таксама дакументы, пасведчанні, граматы і іншае, прыносіць іх у раённы савет ветэранаў і расказаць, што ведаеце пра сваіх родзічаў. Каб пра гэтых працавітых людзей дазналіся ўсе жыхары нашага раёна.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт