rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 04 мая 2023 10:56

На палетках раёна

На палетках раёна

Палявыя работы ва ўсёй іх вясенняй разнастайнасці прадаўжаюцца. Агульныя лічбы на ўчарашні дзень такія: у гаспадарках раёна ўзарана больш як 3100 гектараў глебы, падрыхтавана пад сяўбу ранніх яравых культур каля 5500 га, азотныя ўдабрэнні ўнесены на плошчы 3265 гектараў, фосфарныя — на 1600. Пасеяна гэтай вясной амаль 3 тысячы гектараў ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур, гэта ячмень, авёс, трыцікале, гарох.

Па тэмпах сяўбы сярод гаспадарак лідарства трымае эксперыментальная база «Глуск», дзе гэта работа выканана на 98 працэнтаў (пасеяна 696 га). Больш як на 82 працэнты справіліся з сяўбой ранніх яравых у РАПТЗ (500 га), 720 гектараў засеялі ў «Глускай Зары», што складае 78,4 працэнта, у аграфірме «Слаўгарадскі» з планавых 850 гектараў пасеялі 674 (79 працэнтаў). Пакуль што невялікі працэнт выканання (55,6) і невялікія плошчы па сяўбе ранніх яравых (114 га) у ААТ «Турыно-агра».
Акрамя гэтага, гаспадаркі сеюць аднагадовыя травы: пры плане 1200 гектараў фактычна пасеяна 730, а таксама падсяваюць шматгадовыя: 319 гектараў пры плане 450. Кукурузу сяголета, як і летась, сеюць на зерне і на сілас, агульная плошча, запланаваная пад гэтую культуру, 5700 гектараў, пасеяна ўжо 900.

Не застаюцца па-за ўвагай палеткі з азімымі: праведзена першая і завяршаецца другая падкормка азімых зерневых на зерне, падкормлена больш за 3800 гектараў. Апрацавана супраць пустазелля больш як 2000 зерневых культур, у асноўным гэта азімы ячмень (1860 га).

Вызначыць самы важны ўчастак сярод комплексу веснавых работ, бадай што, немагчыма, адзначае аграном ААТ «БНБК-АГРА Глуск» Уладзімір Прыгара, яны ўсе паміж сабой звязаны, тэмпы і якасць выканання патрэбны паўсюль. Згодна з даручэннем губернатара сяголета сяўбу патрэбна завяршыць да 20 мая. У нашым раёне ў гэтай сувязі найбольшых намаганняў патрабуе кукуруза, бо менавіта пад гэтую культуру адведзены найбольшыя плошчы: 1200 гектараў плануецца пасеяць на зерне, 4500 — на сілас. Пасля гэтага застанецца правесці перазалужэнне лугапашавых угоддзяў, а затым надыдзе час пераключацца на доглядавыя работы.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт