rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 12 апреля 2023 16:23

Сеюць там, дзе вышэй і сушэй

Сеюць там, дзе вышэй і сушэй

Спектр палявых работ, якія праводзяць зараз сельгаспрадпрыемствы Глускага раёна, даволі шырокі, гэта вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, унясенне калію і азотных удабрэнняў пад яравую сяўбу, падкормка азотам лугоў і шматгадовых траў, падкормка азімых зерневых культур, узворванне глебы і яе падрыхтоўка пад веснавую сяўбу і сама сяўба ранніх культур.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама, на пачатак гэтага тыдня быў узараны 1441 гектар глебы, з іх амаль 900 гектараў прыпадае на дзве гаспадаркі: аграфірму «Слаўгарадскі» (420 га) і эксбазу «Глуск» (479 га). Трэба адзначыць, што па ўзворванні глебы наш раён — у ліку лепшых: калі па вобласці ў сярэднім працэнт выкананых работ складае толькі 10, то глускія аграрыі ўзаралі вясной больш як трэцюю частку ад вызначанай плошчы. Пад сяўбу ранніх яравых культур у раёне падрыхтавана каля 850 гектараў, зноў жа найбольшыя аб’ёмы выкананых работ на рахунку «Слаўгарадскага» і эксбазы — 261 і 230 га адпаведна. Пад яравую сяўбу арганічныя ўгнаенні ўнесены на плошчы каля 1900 гектараў, у глебу ўнесена 111 тысяч 500 тон арганікі. Палеткі з азімымі культурамі таксама зараз пад увагай аграрыяў. Так, пры плане падкормкі 7 тысяч гектараў азімых зерневых падкормлена каля 2700, тут лідарства па тэмпах работ трымае глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне — 940 гектараў, наступны за гэтым паказчык, 470 гектараў, у «Турыно-агра». Што да сяўбы ранніх яравых зерневых і зернебабовых, то на раніцу панядзелка, 10 красавіка, іх было пасеяна 233 гектары, з іх 80 га на рахунку эксбазы «Глуск», 72 га пасеялі ў «Турыно-агра». Сеюць зараз у асноўным авёс (102 га), астатняе — ячмень і трыцікале. Вясенні дзень год корміць, згадаў народную мудрасць галоўны аграном ТАА «БНБК-АГРА Глуск» Уладзімір Прыгара, таму ў гаспадарках зараз працуюць па ўсіх накірунках: аруць і рыхтуюць глебу, падкормліваюць азімыя, уносяць угнаенні і ўдабрэнні пад яравыя каласавыя, а дзе ўсё гатова, там сеюць. Пакуль што не на ўсе палеткі можа выйсці тэхніка: месцамі надта гразка, таму для работ выбіраюць вышэйшыя мясціны, а на нізіны давядзецца вяртацца пазней, на шчасце, вада паступова сыходзіць.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт