rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 11 апреля 2023 12:10

Павіншавалі жывёлаводаў МТФ «Глуск»

Павіншавалі жывёлаводаў МТФ «Глуск»

Чарговым пунктам сустрэчы ў рамках прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» стала малочна-таварная ферма «Глуск» Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння.

Зараз тут утрымліваецца 103 галавы асноўнага статка, з іх 100 кароў доіцца. З пачатку года на ферме ішло паступовае павышэнне ўдояў, за сакавік яны склалі 13,24 кілаграма, а па выніках трох месяцаў сярэдні ўдой на карову — 10,2 кілаграма, гэта чацвёрты паказчык сярод усіх ферм раёна.

Вытворчасць малака за сакавік тут павялічылася на 350 кілаграмаў. Зразумела, што добрага выніку можна дабіцца толькі зладжанай працай калектыву. Менавіта так, зладжана, адказна і старанна, на МТФ «Глуск» працуюць аператары машыннага даення Дзмітрый Сітнік, Жанна Гарбуновіч, Святлана Алёхна (яна падменная даярка) і іх брыгадзір Іна Фядосава. За добрыя вынікі ім і падзякавалі старшыня прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь Ліпскі і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Кузьміна. Падарункамі жывёлаводам сталі электрачайнік і прыгожыя шкляныя кубкі — для ўсіх 11 работнікаў, што працуюць на ферме, а таксама цукар, кава і чай. «Гэту акцыю наш галіновы прафсаюз праводзіць разам з нашым сацыяльным партнёрам — упраўленнем па сельскай гаспадарцы. Мы ўдзячны людзям за працу, — кажа Генадзь Ліпскі, — і вырашылі заахвоціць іх такімі падарункамі, каб у вольную хвіліну можна было адпачыць, падсілкавацца, штосьці абмеркаваць за кубачкам кавы ці чаю. Усё гэта патрэбныя людзям рэчы».




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт