rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 15 марта 2023 11:04

Тыдзень справаздач дэпутатаў

Тыдзень справаздач дэпутатаў

У Глускім раёне, як і па ўсёй Магілёўскай вобласці, з 20 па 28 лютага праходзіў адзіны тыдзень справаздач дэпутатаў, расказалі рэдакцыі ў раённым Савеце дэпутатаў. Адна з сустрэч адбылася ў гандлёвай зале магазіна «Родны кут» № 3, яе правяла Таццяна Дзяшчэня, дэпутат па Глускай выбарчай акрузе № 5. Размова з людзьмі ў асноўным тычылася гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Значных заўваг ці крытычных выказванняў не прагучала, пакупнікоў задавальняюць і асартымент, і якасць абслугоўвання ў магазінах раённага спажывецкага таварыства (Таццяна Васілеўна працуе ў Глускім райпо і адказвае менавіта за гандлёвае абслугоўванне). У якасці станоўчых называліся і гэты «Родны кут», і «Мегаопт», і сельскі магазін у Балашэвічах. Цяпер няма дэфіцыту тавараў нідзе, хоць у Глуску, хоць на сяле, адзначалі людзі, канкурэнцыя з боку гандлёвых сетак падштурхоўвае мясцовых кааператараў трымаць высокі ўзровень, адпавядаць сучасным патрабаванням. А людзі, пакупнікі, ад гэтага толькі выйграюць. Пра стан дарог у Глуску гаварылі выбаршчыкі з Аляксандрам Лугіным, дэпутатам раённага Савета па Глускай выбарчай акрузе № 13. На некаторыя пытанні Аляксандр Лугін, як галоўны інжынер «Жылкамгаса», даў адказы на месцы. У прыватнасці, паведаміў, што грэйдзіраванне незаасфальтаваных вуліц пачнецца, як толькі дазволяць умовы надвор’я, а пра перспектыву будаўніцтва цэнтральнай каналізацыі па вуліцах Вазнясенскай, Дарожнай і завулку Дарожным паабяцаў даведацца ў адпаведных інстанцыях.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт